герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

ШТЭЙНЕР Іван Фёдаравіч

Нарадзіўся 10 верасня 1953 у вёсцы Беражное Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Іван Фёдаравіч Штэйнер (літаратурны псеўданім Іван Прылуцкі) - пісьменнік, доктар філалогіі, прафесар, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Даследчык гісторыі і тэорыі літаратуры, літаратурны крытык, кампаратывіст, краязнаўца. Галоўны рэдактар навуковага зборніка «Беларуская літаратура».

Пасля школы паступіў на філалагічны факультэт БДУ (1970-1975 год), дзе вучыўся ў А.Лойкі, Н.Гілевіча, І.Навуменкі, М.Ларчанкі, Р.Семашкевіча. Вучыўся ў аспірантуры ГДУ імя Ф.Скарыны ў прафесара Міколы Грынчыка, абараніў кандыдацкую (1982) і доктарскую (1994) дысертацыі па гісторыі і тэорыі балады і славянскіх паэтычных узаемасувязях.

Працаваў год дырэктарам Хатомельскай васьмігадовай школы, метадыстам абласнога Інстытута ўдасканалення настаўнікаў.

З 1978 года звязаў сваю дзейнасць з ГДУ імя Ф.Скарыны.

З 1983 года – на пасадзе загадчыка кафедры беларускай літаратуры. Займаецца праблемамі краязнаўства (выдаў кнігі “Крыніцы”, “Універсітэт літаратурны”, “Мазыр літаратурны”, “Речицкая лирическая”, “А прекрасней Речицы места не найти”, “Гомельщина олимпийская”), у суаўтарстве з членамі кафедры выдаў каля 10 зборнікаў рэгіянальнага фальклору.

У 1995 атрымаў вучонае званне прафесара, у гэтым жа годзе абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі.

2 верасня 2011 года дэбютаваў ў якасці пісьменніка, пад псеўданімам Іван Прылуцкі (па прозвішчы старажытнага шляхецкага роду Прылуцкіх да якога ён належыць). Прэзентаваў сваю кнігу «Мудрости зачало и конецъ…: драма» (Мн., 2011). І.Ф.Штэйнер – член рэдакцыйных калегій газеты творчай інтэлігенцыі Беларусі “Літаратура і Мастацтва” і 5 навуковых часопісаў, тры з якіх – рэспубліканскія. Іван Штэйнер з’яўляецца членам 2-х спецыялізаваных саветаў па абаронах доктарскіх дысертацый, рэгулярна выступае ў якасці афіцыйнага апанента на абаронах кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

У 1999 годзе Штэйнер І.Ф. быў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў 2003 годзе атрымаў прэмію за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі. У гэтым жа годзе атрымаў ганаровае званне “Выдатнік адукацыі”.

Цыкл навуковых работ “Беларуская літаратура ў славянскім і сусветным кантэксце”, падрыхтаваны д.ф.н. прафесарам Штэйнерам І.Ф. на працягу 2002-2007 гг., быў прызнаны лепшым даследаваннем у галіне гуманітарных навук і адзначаны Прэміяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2007 года.

У 2017 г. стаў пераможцам у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія» у намінацыі «Лепшы твор Літаратурнай крытыкі І літаратуразнаўства» за кнігу "Смехъ зъ болѣстию смешанъ будзець: смехавыя традыцыі Рэнесансу Ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя" Мае больш за 200 навуковых прац, з якіх больш за 20 манаграфій і калектыўных зборнікаў, некалькі метадычных і навучальных дапаможнікаў.

Артыкул аб творчасці

Нарыс аб творчасці ( 2018 )

Бібліяграфія

Книги

  • 1. Штейнер, И. Ф. Кому без человека нужно слово: перспективы литературы в III тысячелетии / Иван Федорович Штейнер. – Минск: Книгосбор, 2008. – 59 с.
  • 2. Штейнер, И. Ф. Криница, из которой пил святой: философия поэзии Алеся Рязанова / Иван Федорович Штейнер. – Минск: РИВШ, 2010. – 161 с.
  • 3. Штэйнер, І. Ф. Alma mater universitftis / Іван Фёдаравіч Штэйнер. – Гомель, ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. – 198 с.
  • 4. Штэйнер, І. Ф. Bis repetita placent / Іван Фёдаравіч Штэйнер; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ, 2013. – 219 с. – (Грант БРФФД).
  • 5. Штэйнер, I. Ф. De profundis clamavi: смех i роспач у нацыянальнай мастацкай традыцыi: манаграфiя / Iван Фёдаравіч Штэйнер. – Гомель: ГДУ iмя Ф. Скарыны, 2008. – 81 с.
  • 6. Штэйнер, І. Ф. Deja vu, або Успамін пра будучыню: літаратурна-крытычныя артыкулы / Іван Фёдаравіч Штэйнер. – Мінск: Нёман, 2003. – 144 с.
  • 7. Штэйнер, I. Ф. Ex promtu - ex proposito / Iван Фёдаравіч Штэйнер. – Гомель: Сож, 2008. – 356 с.
  • 8. Штэйнер, I. Ф. Super flumina Babylonis: бiблейскiя мiфалагемы у паэзii Рыгора Барадулiна / Iван Фёдаравіч Штэйнер. – Мінск: Кнiгазбор, 2008. – 75 с.
  • 9. Штэйнер, I. Ф. Балада: генезiс, эвалюцыя, перспектывы жанру: вучэбны дапаможнiк для студ. фiлалаг. спец. ВНУ / Iван Фёдаравіч Штэйнер. – Гомель: ГДУ iмя Ф. Скарыны, 2003. – 124 с.
  • 10. Штэйнер, І. Ф. Беларуская балада: вытокі жанру і паэтычная структура / Іван Фёдаравіч Штэйнер; АН Беларускай ССР, Ордэна Дружбы народаў Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск: Навука і тэхніка, 1989. – 141 с.
  • 11. Штэйнер, І. Ф. Валадар над усім: канцэпт голаду ў беларускай і сусветнай літаратуры / Іван Фёдаравич Штэйнер; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ, 2016. – 125 с.
  • 12. Штэйнер, І. Ф. Дняпроўскія матывы / Іван Фёдаравіч Штэйнер; рэд. У. М. Гаўрыловіч. – Гомель: Сож, 2009. – 366 с.
  • 13. Штэйнер, І. Ф. Кот-ваявода: [смяхотная штука] / Іван Фёдаравіч Штэйнер. – Мінск, 2015. – 168, [1] с.
  • 14. Штэйнер, І. Ф. Кот на лаўрах: вадэвіль у адной дзеі / Іван Фёдаравіч Штэйнер. – Мінск, 2013. – 63 с.
  • 15. Штэйнер, І. Ф. «Мудрости зачало и конець...» або Спакушэнне Скарыны; Літаратуразнаўцы аб творы: п'еса / Іван Фёдаравіч Штэйнер; прадмова П. В. Васючэнкі. – Гомель: Барк, 2012. – 74 с.
  • 16. Штэйнер, І. Ф. Польскамоўная лiтаратура Беларусi XIX стагоддзя: вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалалагічных спецыяльнасцей, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / Іван Фёдаравіч Штэйнер; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ, 2004. – 182 с.
  • 17. Штэйнер, I. Ф. «Свае руны мне не вышыць...»: спадчына Анатоля Сыса / Iван Фёдаравіч Штэйнер; [рэд. і рэцэнзент М. Тычына; адказны за вып. Г. Вінярскі; камп. набор І. Штэйнера]. – Мінск: Кнiгазбор, 2008. – 39 с.
  • 18. Штэйнер, I. Ф. «Свет шчодры. Свет мяне пауторыць...»: паэзiя У. Караткевiча i класiчныя традыцыi / Iван Фёдаравіч Штэйнер. – Мінск: Кнiгазбор, 2008. – 119 с.
  • 19. Штэйнер, І. Ф. Смехъ зъ болестию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры XX стагоддзя / Іван Фёдаравич Штэйнер; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ, 2017. – 141 с.
  • 20. Штэйнер, І. Ф. Смех i роспач у нацыянальнай мастацкай традыцыi: манаграфiя / Iван Фёдаравiч Штэйнер. – Гомель: ГДУ iмя Ф. Скарыны, 2008. – 87 с.
  • 21. Штэйнер, I. Ф. Споведзь перад Богам i людзьмi: беларуская паэзiя на стыку тысячагоддзяу: манаграфiя / Iван Фёдаравіч Штэйнер. – Гомель: Сож, 2007. – 174 с.
  • 22. Штэйнер, I. Ф. Сусвет, убачаны здалек: творчасць Георгiя Марчука: манаграфiя / Iван Фёдаравіч Штэйнер. – Гомель: ГДУ iмя Ф. Скарыны, 2003. – 95 с.
  • 23. Штэйнер, І. Ф. Уводзіны ў невымоўнае: філасофія паэзіі Алеся Разанава / Іван Фёдаравіч Штэйнер. – Мінск: Звязда, 2013. – 348, [2] с.
  • 24. Штэйнер, І. Ф. Шматмоўная літаратура Беларусі ХIХ стагоддзя / Іван Фёдаравіч Штэйнер; мастак Т. П. Кулажэнка. – Мінск: Беларуская навука, 2002. – 171 с.

  • Публикации в сборниках

  • 25. Штэйнер, І. Ваенная балада ў славянскай паэзіі: генезіс і эвалюцыя / Іван Штэйнер // Война в славянской литературе. – Мозырь: Белый ветер, 2006. – С. 318-333.

  • Публикации в периодических изданиях

  • 26. Зеньков, С. Юшка из буквиц печатных...: вольная пьеса / Сергей Зеньков, Иван Штейнер // Неман. – 2017. – № 9. – С. 3-35.
  • 27. Штейнер, И. Город в философии и поэзии А. Рембо, Ф. Ницше и А. Рязанова / Иван Штейнер // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2010. – № 2. – С. 32-38.
  • 28. Штейнер, И. Криница, из которой пил святой: философская поэзия Алеся Рязанова / Иван Штейнер // Неман. – 2010. – № 8. – С. 209-221.
  • 29. Штейнер, И. Откуле же тогда мудрость приходить: вольные размышления по поводу кнігі перастварэнняў Алеся Рязанова «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі» / Иван Штейнер // Неман. – 2017. – № 6. – С. 151-162.
  • 30. Штейнер, И. Ф. Пчела начала паломничество: жанрово-тематическая специфика вершаказаў А. Рязанова и европейская традиция / И. Ф. Штейнер // Весці БДПУ. Серия 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2010. – № 4. – С. 93-98.
  • 31. Штэйнер, І. З любоўю да славянскага пісьменства: [Іван Аляксеевіч Чарота] / Іван Штэйнер // Полымя. – 2017. – № 9. – С. 39-41.
  • 32. Штэйнер, І. Мікола Грынчык – воін, прафесар, вучоны / Іван Штэйнер // Роднае слова. – 2013. – № 8. – С. 3-6.
  • 33. Штэйнер, І. Не сёння напісанае чытаю сёння: кніга перастварэнняў «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі» Алеся Разанава / Іван Штэйнер // Роднае слова. – 2017. – № 5. – С. 30-33.
  • 34. Штэйнер, І. Пад зоркаю кахання і любові: даследчыца беларускай песні Ірына Бароўская / Іван Штэйнер // Роднае слова. – 2018. – № 2. – С. 24-26.
  • 35. Штэйнер, І. «Паэт мысліць тым, што вымаўляецца; філосаф вымаўляецца тым, што мысліць»: афарыстыка Алеся Разанава / Іван Штэйнер // Роднае слова. – 2017. – № 12. – С. 7-10.
  • 36. Штэйнер, І. Песня Палескага краю: пісьменнікі Гомельшчыны / Іван Штэйнер // Полымя. – 2010. – № 8. – С. 159-166
  • 37. Штэйнер, І. Рэнесансныя афарыстычныя традыцыі ў беларускай сатырычнай прозе ХХ ст. / Іван Штэйнер // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2017. – № 1. – С. 43-47.
  • 38. Штэйнер, І. Светлае збавенне: да 75-годдзя з дня нараджэння Анатоля Грачанікава / Іван Штэйнер // Роднае слова. – 2013. – № 9. – С. 3-5.
  • 39. Штэйнер, І. Светлы сум Міколы Сурначова / Іван Штэйнер // Роднае слова. – 2010. – № 9. – С. 28-29.
  • 40. Штэйнер, І. Слова пра бібліятэку / Іван Штэйнер // Бібліятэчны свет. – 2018. – № 3. – С. 31.
  • 41. Штэйнер, І. «Толькі ў беларуса Радзімы няма...»: штрыхі да творчага партрэта Віктара Казько / Іван Штэйнер // Дзеяслоў. – 2010. – № 3. – С. 315-328.
  • 42. Штэйнер, І. Тры ракі – тры кнігі: гутарка з праф. І. Штэйнерам аб кнігах «Прыпяцкая рапсодыя», «Дняпроўскія матывы», «Сожскі карагод» / гутарыла І. Асташкевіч // Звязда. – 2010. – 7 ліп. – С. 6.
  • 43. Штэйнер, І. Цар бязлітасны: канцэпт голаду ў беларускай і сусветнай літаратуры / Іван Штэйнер // Дзеяслоў. – 2016. – № 2. – С. 269-297.

  • Составитель, автор предисловий

  • 44. Гомельщина олимпийская / [сост. И. Ф. Штейнер; авт. текста И. А. Боровская и др.]. – Минск: Литература и Искусство, 2007. – 141, [2] с.
  • 45. Речица. Литературно-духовное наследие региона: в 2 т. Т. 2: А прекрасней Речицы места не найти... / И. Ф. Штейнер, И. А. Боровская, Н. Ф. Макарцов; Речицкий райисполком; Гомельский государственный университет имени Ф. Скорины. – Гомель: Сож, 2007. – 199 с.
  • 46. Речица. Литературно-духовное наследие региона: в 2 т. Т. 1: Речица лирическая / И. Ф. Штейнер, С. И. Ханеня; Речицкий райисполком; Гомельский государственный университет имени Ф. Скорины. – Гомель: Сож, 2007. – 216 с.
  • 47. Юрий Михайлович Плескачевский: к 70-летию со дня рождения / Национальная академия наук Беларуси, Гомельский филиал, Отделение физико-технических наук; [сост. И. Ф. Штейнер и др.]. – Минск: Беларуская навука, 2013. – 125, [2] с., [6] л. ил. – (Биобиблиография ученых Беларуси).
  • 48. Брадзіхіна, А. В. Сучасная беларуская інтымная лірыка: тэндэнцыі і перспектывы развіцця: манаграфія / А. В. Брадзіхіна; [нав. рэд. І. Ф. Штэйнер]; Міністэрства адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ, 2009. – 202 с.
  • 49. Вечнае: фальклор.-этнагр. спадчына Веткаускага р-на / [Гомел. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны; аўт.-уклад. І. Ф. Штэйнер, В. С. Новак]. – Гомель: ГДУ, 2003. – 361 с.
  • 50. Вяселле на Гомельшчыне: фальклорна-этнаграфічны зборнік / [Гомел. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны; уклад., сістэматызацыя, тэкстал. праца, уступ. арт., рэд. І. Ф. Штэйнер, В. С. Новак]. – Мінск: Неман, 2003. – 470, [1] с.
  • 51. Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. Універсітэт літаратурны / уклад. І. Ф. Штэйнер, І. А. Бароўская. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2005. – 324 с., [12] л. iл.
  • 52. Дняпроўскія матывы: нарысы / [пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера]. – Гомель: Сож, 2009. – 366 с.
  • 53. Малады горад на зямлі старажытнай / [укладальнік І. Штэйнер]. – Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011. – 229, [2] с.
  • 54. Марчук, Г. В. Крык на хутары: [раманы] / Георгій Марчук; [прадм. І. Ф. Штэйнера]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2013. – 493, [1] с.
  • 55. Мельнікава, А. М. Нацыянальна-светапоглядныя каардынаты беларускай літаратуры першай трэці XX стагоддзя / А. М. Мельнікава; [нав. рэд. І. Ф. Штэйнер]; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ, 2016. – 214 с.
  • 56. Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік / [уклад., сістэматызацыя, тэкстал. праца, уступ. арт., рэд. І. Ф. Штэйнер, В. С. Новак]. – Мінск: Нёман, 2003. – 319 с.
  • 57. Новак, В. С. Абраднасць і паэзія «пахавання стралы» / В. С. Новак; нав. рэд. I. Ф. Штэйнер. – Гомель: ГДУ iмя Ф. Скарыны, 2002. – 269 с.
  • 58. Русалка-спакусніца: анталогія ўсходнеславянскай балады / [аўт. прадм. і ўклад. І. Ф. Штэйнер]. – Гомель: ГДУ iмя Ф. Скарыны, 2004. – 250 с.
  • 59. Сожскі карагод: [нарысы] / Бібліятэка Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»; [пад агул. рэд. І. Ф. Штэйнера]. – Гомель: Сож, 2010. – 205 с.
  • 60. Спадчына І. Я. Навуменкі і актуальныя праблемы літаратуразнаўства: зборнік навуковых артыкулаў / Міністэрства адукацыі РБ; [рэд. І. Ф. Штэйнер, А. М. Мельнікава, Н. М. Пазняк]. – Гомель: ГДУ, 2012. – 248 с.
  • 61. Спрадвечнае: фальклорны зборнiк лiквiдаваных у вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС населеных пунктаў / [аўт.-уклад. I. Ф. Штэйнер, В. С. Новак]. – Гомель: ГДУ iмя Ф. Скарыны, 2005. – 220 с.
  • 62. Сцэнізацыя фальклорных свят і абрадаў / [аўт.-склад. I. Ф. Штэйнер, В. С. Новак]. – Мазыр: Белый ветер, 1999. – 172 с.
  • 63. Таямніцы замоўнага слова: зборнік / [уклад., сістэматызацыя тэкстаў, уступ. арт., камент. і рэд. І. Ф. Штэйнера, В. С. Новак]. – Гомель: Беларускае агенцтва навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі, 1997. – 321, [1] с.
  • 64. Універсітэт літаратурны / [уклад., аут. прадмоў i уступ. артыкулаў I. Ф. Штэйнер, I. А. Бароўская; навуковы рэд. І. М. Афанасьеў; дызайн і камп. вёрстка Т. П. Кадол]. – Гомель: ГДУ iмя Ф. Скарыны, 2005. – 324 с.
  • 65. Фальклорна-этнаграфiчная спадчына Веткаўскага раёна / ГГУ iмя Ф. Скарыны; аут.-уклад. I. Ф. Штэйнер, В. С. Новак. – Гомель: ГГУ, 2003. – 362 с.
  • 66. Фядосік, М. Бальшак: аповесці і апавяданні / Мікола Фядосік; [пасляслоўе І. Штэйнера]. – Гомель: Полеспечать, 2015. – 350, [1] с. – (Кнігарня пісьменніка).
  • 67. Шпадарук, У. У згодзе з сумленнем: выбранае / Уладзімір Шпадарук; [прадмова І. Штэйнера]. – Мінск: Кнігазбор, 2010. – 311 с.

  • О нем

  • 68. Дарашэнка, А. «Мудрости зачало и конецъ...»: прэзентацыя першага драматургічнага твора «Мудрости зачало и конецъ...» Івана Штэйнера / Ала Дарашэнка // Гомельские ведомости. – 2011. – 8 окт. (№ 116). – С. 10.
  • 69. Жук, І. Баладная зорка Івана Штэйнера / Ігар Жук // Роднае слова. – 2013. – № 9. – С. 6-8.
  • 70. Мельнікава, А. На берегах натхнення: прэзентацыя кніг загадчыка кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Скарыны праф. Івана Штэйнера «Дняпроўскія матывы», «Прыпяцкая рапсодыя», «Сожскі карагод» / Анжэла Мельнікава // Гомельская праўда. – 2011. – 3 ліст. (№ 170-171). – С. 4.
  • 71. Мельнікава, А. Размова пра літаратуру: прэзентацыя манаграфіі д-ра філ. навук, праф., загадчыка каф. бел. літ. Івана Штэйнэра «Уводзіны ў невымоўнае: філасофія паэзіі Алеся Разанава» / Анжэла Мельнікава // Гомельские ведомости. – 2014. – 10 апр. (№ 41). – С. 13.
  • 72. «На крылах светлага натхнення...»: (да 60-годдзя прафесара І. Ф. Штэйнера): бібліяграфічны паказальнік / [укладальнік В. Г. Скачкова]. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. – 49 с.
  • скачать софт