Ірына Чарняўская нарадзілася 20 лістапада 1987 года ў вёсцы Більдзюгі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 2010 годзе скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”) БДПУ імя Максіма Танка, атрымаўшы дыплом з адзнакай, у 2011 – магістратуру, у 2014 – аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2012 года працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, з лістапада 2014 года сумяшчае працу ў рэдакцыі з працай у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (аддзел беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стст.).
Текст дарственной надписи:
Шаноўныя! У вас неверагодна ўтульна і натхняльна! Будзьце шчаслівымі, і няхай усё ў жыцці зрыфмуецца! 25.02.2016
Текст дарственной надписи:
Вялікі дзякуй за цудоўную, творчую, натняльную атмасферу сустрэчы. 25.02.2016