Смыковская Валентина Ивановна, кандидат филологических наук, доцент кафедры белорусской литературы ГГУ им. Франциска Скорины.
Супрацоўнікі кафедры беларускай літаратуры прымаюць удзел у падрыхтоўцы і распрацоўцы вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь рознага ўзроўню. Так, дацэнт Смыкоўская В.І. з’яўлялася адным з аўтараў школьнага падручніка “Беларуская літаратура. 11 клас” (пад рэд. В.Ляшук. – Мн.: Народная асвета, 2003), які ў 2003 годзе заняў І месца на рэспубліканскім конкурсе падручнікаў, і вучэбнага дапаможніка для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей “Методыка выкладання беларускай літаратуры” (М., 2002), выдадзенага з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Валянціна Іванаўна – аўтар манаграфій “Творчая канцэпцыя пісьменніка. Задума і яе мастацкае ўвасабленне ў “Палескай хроніцы” І.Мележа” (Мн., 1976), “Развіццё мовы вучняў на ўроках літаратуры” (Мн., 1988), даведніка “Літаратурная Гомельшчына” (Гомель, 1992, у сааўтарстве), работ метадычнага характару “Вучыць і выхоўваць словам. Метадычныя рэкамендацыі да падручніка “Родная літаратура. 5 клас” (Гомель, 1996), “Беларуская літаратура ў 4 класе” (Мн., 2003), “Беларуская літаратура. 6 клас. Рознаўзроўневыя заданні”, таксама адобраным Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Смыкоўская В.І. – аўтар раздзелаў падручнікаў “Методыка выкладання беларускай літаратуры. Падручнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў педінстытутаў” (Мн., 1986).
Текст дарственной надписи:
Веры Савельеўне – першаму спадарожніку па дарогах Палесся, памочніку і дарадчыку ў маёй нялёгкай працы. Аўтар. 6.ХI.76 г.