герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Краязнаўчы каляндар 2026


2026 2022 2023 2024 2025
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• 2026 •

230 гадоў таму ўладальнікам Гомельскага маёнтка стаў граф Румянцаў Мікалай Пятровіч (1754-1826), дзяржаўны дзеяч, дыпламат, мецэнат, знакаміты бібліяфіл (1796).

220 гадоў таму па праекце Дж. Кларка пабудавана Мікалаеўская царква (1806).

170 гадоў таму (1856) уладальнікам Гомельскага маёнтка стаў генерал-лейтэнант Фёдар Іванавіч Паскевіч (1823-1903). Пры Ф. І. Паскевічы завяршыліся работы па стварэнню дварцова-паркавага комплекса.

135 гадоў з часу заснавання метэаралагічнай станцыі ў г. Гомелі (1891).

130 гадоў з дня стварэння вольна-пажарнага таварыства ў Гомелi (1896).

120 гадоў з дня нараджэння Кунцэвiча Н.Н. (1906-1941), камiсара батальёна Гомельскага палка народнага апалчэння, баранiўшага Гомель ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. У Гомелi жыў з 1910 г. Яго iмя носiць вулiца ў Гомелi.

100 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ «8 Сакавіка» (г. Гомель; 1926). Адно з буйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі, у складзе канцэрна «Беллегпрам».

100 гадоў з дня заснавання стадыёна «Лакаматыў» (1926).

80 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ «Электраапаратура» (г. Гомель, 1946 г.). Прадпрыемства па вырабе нізкавольтнай апаратуры і бытавой тэхнікі.

70 гадоў з часу стварэння ААТ Гомельскі завод «Камунальнік» (г. Гомель, 1956). Адно з буйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці абсталявання для жыллёва-камунальнай гаспадаркі, лаўрэат Прэміі Урада РБ за дасягненні ў галіне якасці (2011).

70 гадоў з часу стварэння Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа (1956).

65 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі Гомельскага завода станочных вузлоў (1961).

60 гадоў з часу стварэння Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі (1966).

60 гадоў з часу адкрыцця Гомельскага маторарамонтнага завода (1966).

60 гадоў з дня адкрыцця новага аўтавакзала ў Гомелі (1966).

скачать софт