2 верасня - Дамарацкі Уладзімір Аляксандравіч (1946, г. Гомель – 2000), кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 80 гадоў з дня нараджэння. |
10 верасня - Данілава Ірына Мікалаеўна (1951, г. Гомель), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – 75 гадоў з дня нараджэння. |
25 верасня - Кляцкоў Міхаіл Нікіфаравіч (1946, Бранская вобл., Расія), беларускі керамiст, член Беларускага саюза мастакоў, жыве ў Гомелі – 80 гадоў з дня нараджэння. |
26 верасня - Сабаленка Эла Раманаўна (1936, г. Гомель), вучоны-этнограф, даследчык традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, сямейнага побыту, сучасных этнічных працэсаў, этнаграфічнай спадчыны Якуба Коласа і інш. – 90 гадоў з дня нараджэння. |
29 верасня - Сянько Веньямін Іванавіч (1946, г. Скідзель – 2020, Гомель), вучоны ў галіне чыгуначнага транспарту, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, ганаровы чыгуначнік, ганаровы грамадзянін Гомеля – 80 гадоў з дня нараджэння. |
30 верасня - Сукалінскі Уладзімір Мікалаевіч (1951, г. Гомель – 2009), вучоны ў галіне анкалогіі і радыёбіялогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 75 гадоў з дня нараджэння. |