1 красавiка - Ландарскі Роберт Яфімавіч (1936, г. Гомель), жывапісец, аўтар пейзажаў, сюжэтна-тэматычных твораў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння. |
5 красавiка - Гаўрыленка Яўген Міхайлавіч (1951, г. Гомель), спартсмен (лёгкая атлетыка), майстар спорту СССР міжнароднага класа, бронзавы прызёр XXI Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль) – 75 гадоў з дня нараджэння. |
13 красавiка - Курашова Святлана Львоўна (1956), беларуская мастачка, Член Беларускага саюза мастакоў – 70 гадоў з дня нараджэння. |
23 красавiка - Багамольнікаў Уладзімір Уладзіміравіч (1941, г. Гомель – 1992), вучоны-археолаг, даследчык гісторыі ўсходне-славянскіх летапісных плямён на тэрыторыі Беларусі, граніц рассялення радзімічаў і іх суседзяў – 85 гадоў з дня нараджэння. |
26 красавiка - Чарнобыльская аварыя (1986), адна з найбуйнейшых у свеце тэхнагенных катастроф XX ст., медыцынскія, экалагічныя, сацыяльныя і эканамічныя наступствы якой сталі для Беларусі і Гомельшчыны найбольш цяжкімі – 40 гадоў з часу здарэння. |
27 красавiка - Башлакоў Міхась (Міхаіл Захаравіч) (1951, пас. Станцыя Церуха, Гомельскі раён, Гомельская вобл.), беларускі паэт – 75 гадоў з дня нараджэння. |
28 красавiка - Гомельскі завод «Гідрапрывад», рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства. З'яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Уваходзіць у склад ВА «Мінскі трактарны завод» (г. Гомель; прадпрыемства створана на базе цэха завода «Гомсельмаш» 28 красавіка 1961 г.) – 65 гадоў з часу стварэння. |