4 сакавiка - Рахленка Валянціна Леанідаўна (1931, г. Гомель – 2013), піяністка, педагог, адна са стваральніц фартэпіяннай школы Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 95 гадоў з дня нараджэння. |
5 сакавiка - Фей Пётр Міхайлавіч (1946), Член Беларускага саюза мастакоў, беларускі кераміст – 80 гадоў з дня нараджэння. |
8 сакавiка - Падокшын Сямён Аляксандравіч (1931, г. Гомель – 2004), вучоны-філосаф і гісторык-медыявіст, культуролаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 95 гадоў з дня нараджэння. |
14 сакавiка - Гомельская радыёстанцыя (1926) – пачатак радыёвяшчання ў горадзе – 100 гадоў з дня адкрыцця. |
14 сакавiка - Звінагродскі Барыс Фёдаравіч (1896-1982), жывапісец, тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. З 1925 года жыў у Гомелі; выкладаў малюнак у школах і тэхнікумах, выяўленчых студыях – 130 гадоў з дня нараджэння. |
15 сакавiка - Самсонава Аэліта Іванаўна (1926, г. Арол, Расія – 14.02.2025, г. Гомель), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы ветэран абласной ветэранскай арганізацыі – 100 гадоў з дня нараджэння. |
21 сакавiка - Пётр Аляксандравіч Румянцаў-Задунайскі ўпершыню згадвае Гомель у лісце да графа П. В. Завадоўскага: «...о поездке в Гомель почти не думаю». Але тым не менш, Петр Аляксандравіч пачынае афармленне папер на валоданне маёнткам (1776) – 250 гадоў таму. |