2 лютага - Склязнёў Георгій Міхайлавіч (1911, Гомель – 1937, Іспанія), удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі, танкіст. Герой Савецкага Саюза – 115 гадоў з дня нараджэння. |
20 лютага - Сямека Ігар Васілевіч (1961, Гомель), беларускі мастак, у 1992-1995 гг. працаваў галоўным мастаком Гомеля, быў кіраўніком праўлення Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (1995-1998) – 65 гадоў з дня нараджэння. |
21 лютага - Дайнека Барыс Міхайлавіч (1941, г. Гомель), спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), шматразовы чэмпіён БССР і СССР, трэнер – 85 гадоў з дня нараджэння. |
23 лютага - Цурбакоў Мікалай Іосіфавіч (1911, г. Гомель – 1984), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 115 гадоў з дня нараджэння. |
23 лютага - Гомельскі абласны музей ваеннай славы, установа, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2010) (г. Гомель, 2006) – 20 гадоў з часу стварэння. |
25 лютага - Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта», РУП па здабычы і перапрацоўцы нафты і газу ў складзе канцэрна «Белнафтахім» (г. Гомель, 1966) – 60 гадоў з часу стварэння. |