10 студзеня - 70 гадоў з дня заснавання (1955) Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа. |
11 студзеня - 70 гадоў з дня нараджэння (1955, Гомель – 2009) Кавальчука Валерыя Віктаравіча, мастака-кераміста, аўтара прац у галіне дэкаратыўнай і прамысловай керамікі, фарфору, роспісаў па эмалі. |
14 студзеня - 75 гадоў з дня нараджэння (1950, Гомель) Спрынчана Вадзіма Браніслававіча, паэта, перакладчыка. |
15 студзеня - 90 гадоў з дня нараджэння (1935, г. Гомель) Рагоўскай Валянціны Георгіеўны, тэатральнага і грамадскага дзеяча, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 1987 па 2007 год – дырэктара Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. |
15 студзеня - 120 гадоў з дня нараджэння (1905, г. Гомель – 1938) Шнірэльмана Льва Генрыхавіча, расійскага матэматыка, члена-карэспандэнта АН СССР. |
15 студзеня - 300 гадоў з дня нараджэння (1725 — 1796)Румянцава (Румянцаў-Задунайскі) Пятра Аляксандравіча, расійскага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, генерал-фельдмаршала, удзельніка руска-турэцкіх войн 1768–1774 гг. і 1787–1791 гг., мецэната, з 1775 г. уладальніка Гомеля. |
18 студзеня - 35 гадоў з часу стварэння (1990) вайсковай часткі 5525. |
20 студзеня - 105 гадоў з дня нараджэння (1920, Гомель — 2001) Будыкі Міхаіла Іванавіча, расійскага вучонага-геафізіка, акадэміка АН Расіі, лаўрэата Ленінскай прэміі (1958 г.). Узнагароджаны залатымі медалямі і прэміямі Геаграфічнага таварыства СССР,Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (1988 г.), Амерыканскага геафізічнага саюза, лаўрэат міжнароднай «Прэміі Блакітнай Планеты» (1998 г.) за працы ў галіне экалогіі. Ганаровы член Расійскага геаграфічнага таварыства і Амерыканскага метэаралагічнага таварыства. |
31 студзеня - 35 гадоў з часу адраджэння (1990) Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы |