


Текст дарственной надписи:
«Дарагой Валянціне Шклярэнка на ўспамін аб сумеснай рабоце на лепшым заводзе г. Гомеля, - шчыра. /Подпіс/ 1.2 80г.»
Текст дарственной надписи:
Николаю Полевикову – с чувством уважения и хорошими пожеланиями.
Текст дарственной надписи:
рэд. "Маладосць", зб. 1996 "Я Вас люблю". "Палессе" (83), "Верасень" (84).
Текст дарственной надписи:
Дарагому Леаніду Сяргеевічу з падзякай за цікавасць да маёй літаратурнай струны
Текст дарственной надписи:
«Чытачам вучылішча № 81. Цудоўным хлопцам і дзяўчатам з найлепшымі пажаданнямі ў жыцці і працы з павагай /Подпіс/ 13.XII/ 72»
Текст дарственной надписи:
«Дарагому Юрку Саковічу і яго мілай Лене з сброўскімі пачуццямі і пажаданнямі дабра і шчасця А.Грачанікаў 12.2.74 г. Гомель»
Текст дарственной надписи:
«Дзень добры, дарагі Юрый! Вялікая дзякуй за ліст, рыцэнзію, за добрыя пажаданні ў рабоце. Я затрымаўся з адказам, але не крыўдуй, сваю віну я завсёды памятаў і не раз спыняўся на думцы:трэба напісаць Юру, і вось, нарэшце, дабраўся да пяра і паперы. Гэты год для мяне – цяжкі: Новая работа, новыя клопаты і абавязкі, адпачынку мне ў гэтым годзе не бачыць, спадзяюся, что вырвуся на тыдзень у час касавіцы да бацькоў, - трэба памагчы. Вось тады абавязкова знайду цябе і як удячны автар, запрашу цябе –крытыка-рэцэнзента - на шклянку сухога віна. Як жывем? Нэла ходзіць на работу, Андрэй заканчвае школу. Вучыцца добра. Але за дзяцьмі трэба пільнае вока. Падленюецца. Асабліва няўважлівы да пісьма. За мест утка можа напісать итка і г.д. З матэматыкай у яго справы лепшыя. Рыхтуецца новы зборнік “Дзень паэзіі 1972” Дасылай мне сваі творы, можа што выкарыстаем. Часта бачу Спрынчана. Жыве ён нішто сабе. Друкуецца, робіць часопіс, гадуе дзетак, піша кніжкі. Зараз і я каплю над новым зборнікам. Думаю восенню закончыць рукапіс каб пакласці з перспектывай выхаду ў свет на стол выдавецкі у 1973 годзе (на пачатку), як “Круглая плошча” работы шмат, пішацца цяжка. Але куды дзенешся? Гаўрылкін плануе зрабіць перадачу па маім зборніку і запрасіць мяне, каб пачытаў новыя вершы. Гэта у канцы чэрвеня мабыць. Такія справы. Неяк перад маем званіў мне на кватэру Ігар Малашкаў. Перадавай яму прывітанне. А таксама Паляшуку, Аляксандру Іванавічу ( мы з ім некалі не толькі пазнавалі тайны “Тяговых расчётов”, але рэзалі ў шашкі). Вялікае прывітанне жонцы. Да пабачэння, Юра! Аграчанікаў. 20.V/71»