герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Проект "Музей автографа"

Грачанікаў Анатоль Сямёнавіч

Нарадзіўся 08.09.1938, в. Шарпілаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў – беларускі паэт і перакладчык. З 1965 год − член Саюза пісьменнікаў СССР. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за зборнік вершаў «Грыбная пара», Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара».

У 1960 годзе кончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1969 годзе – Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

Працаваў інжынерам на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе (1960—1962), намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкома камсамола (1962—1965), першым сакратаром Гомельскага гаркома камсамола (1965—1967).

З 1969 года − супрацоўнік рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», загадчык аддзела літаратуры, з 1971 − намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, з 1976 − галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1978 − часопіса «Бярозка», з 1982 − часопіса «Маладосць».

Друкавацца пачаў з 1957 года.

Першая кніга вершаў «Магістраль» выйшла ў свет у 1964 годзе.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты...» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю...» (1986), «Жнівень-45» (1990). Напісаў кніжку сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988).

Выдаў кніжкі для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988).

У 1988 г. выйшла «Выбранае».

Анатоль Грачанікаў – аўтар тэкстаў папулярных песень.

Выданы на рускай мове зборнік паэзіі «Звезды и курганы» (Масква, 1976) адзначаны прэміяй на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага (1978).

А.С. Грачанікаў пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Э. Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў «Ватан - значыць Радзіма» (1987), М. Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краін.

Кнігі А. Грачаннікава з аўтогафамі захоўваюцца у музеі автографа Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. А.І. Герцэна.

Текст дарственной надписи:

Дарагой Валянціне Шклярэнка на ўспамін аб сумеснай рабоце на лепшым заводзе г. гомеля, - шчыра.

Вид документа:
Книга
Год:
19800201
Библиографическое описание:
Грачанікаў, А. С. Калі далёка ты... [Тэкст] : выбраная лірыка / Анатоль Грачанікаў. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1979. - 367с
Обстоятельства дарения:
При посещении библиотеки.

Текст дарственной надписи:

Николаю Полевикову – с чувством уважения и хорошими пожеланиями.

Вид документа:
Книга
Год:
19870228
Библиографическое описание:
Грачанікаў, А. С. Верасень [Текст] : вершы / Анатоль Грачанікаў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. - 142с.. - (Бібліятэка беларускай паэзіі)
Обстоятельства дарения:
При посещении библиотеки.

Текст дарственной надписи:

рэд. "Маладосць", зб. 1996 "Я Вас люблю". "Палессе" (83), "Верасень" (84).

Вид документа:
Книга
Год:
19870227
Библиографическое описание:
ПIСЬМЕННIКI САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСI:КАРОТКI ДАВЕДНIК/СКЛАД. А. К.ГАРДЗIЦКI / . - МН. : МАСТ. ЛIТ., 1981
Обстоятельства дарения:
Генаш В.С. подарила музею книгу «Пісьменнікі Савецкай Беларусі» с автографом писателя А.Гречаникова. Автограф дан Генаш В.С. на литературной встрече писателя со студентами ГГУ им. Ф.Скорины (1981).

Текст дарственной надписи:

Дарагому Леаніду Сяргеевічу з падзякай за цікавасць да маёй літаратурнай струны

Вид документа:
Книга
Год:
19650427
Библиографическое описание:
Грачанікаў, Анатоль Магістраль. Вершы. / Анатоль Грачанікаў. Мінск: Беларусь, 1964. – 45 с.
Обстоятельства дарения:
Лазарев Леонид Сергеевич подарил для Музея автографа 09.10.2011 года, один из ранних сборников “Магістраль” с автографом Анатолия Грачанникова, котрый Леонид Сергеевич получил при личной встрече с автором в 1965 году.
скачать софт