Краеведческий календарь 2015
• 2015 •
885 гадоў з дня нараджэння (каля 1130) Кірылы Тураўскага, царкоўнага дзеяча, старажытнарускага пісьменніка. |
680 год таму назад (1335) Гомель увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. |
480 гадоў з часу заснавання (1535) Гомельскага староства. |
240 гадоў з часу падаравання (1775) Гомеля імператрыцай Кацярынай II генерал-фельдмаршалу П. А. Румянцаву-Задунайскаму. |
195 гадоў з часу пабудовы (1820) у Гомелі Паляўнічага доміка — помніка архітэктуры позняга класіцызму. |
180 гадоў з дня нараджэння (1835 - 14.04.1925) Паскевіч Ірыны Іванаўны, княгіні Варшаўскай, апошняй уладальніцы Гомельскага маёнтка. |
180 гадоў з дня адкрыцця (1835) Навабеліцкага царкоўнапрыходскага вучылішча. |
165 гадоў таму назад (1850) праз Гомель пракладзена шаша Пецярбург - Кіеў і першая ў Расіі тэлеграфная лінія Пецярбург - Севастопаль. |
130 гадоў з часу заснавання (1885) рамонтна-механічнай майстэрні (з 1911 завод, з 1917 завод “Пралетарый”, з 1920 “Рухавік рэвалюцыі”, з 1934 станкабудаўнічы завод імя С.М. Кірава). |
120 гадоў з часу заснавання (1895) у Гомелі спецыялізаванай вочнай лячэбніцы. |
115 гадоў таму назад (1900) у Маскве друкарняй Н.Н. Шарапава была выдадзена кніга Л.Вінаградава “Гомель. Яго мінулае і сучаснае. 1142-1900”. |
115 гадоў з часу адкрыцця (1900) у Гомелі старэйшага кінатэатра “Савой” . З 1940 г. — кінатэатр імя М.І. Калініна. |
100 гадоў з часу наведвання (1915) Гомеля расійскім імператарам Мікалаем II. |
95 гадоў з часу адкрыцця (1920) у Гомелі Дома санітарнай асветы, першага ў Беларусі. |
90 гадоў з часу стварэння (1925) завода “Эмальпосуд”. |
80 гадоў з дня адкрыцця (1935) Гомельскай абласной бальніцы. |
70 гадоў з дня адкрыцця (1945) шпіталя для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. |
скачать софт