Навукоўцы ў адзін клік

ДУ "Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля"

Плескачэўскі Юрый Міхайлавіч

Юрый Міхайлавіч Плескачэўскі нарадзіўся 22 кастрычніка 1943 года ў вёсцы Садовае Цалінаградскага раёна Казахстана. У 1960 г. скончыў сярэднюю школу № 19 г. Гомеля, у 1965 – Кіеўскі політэхнічны інстытут. З 1966 г. – старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер аддзела механікі палімераў Акадэміі навук БССР, з 1969 г. – малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1972-1979 гг. – загадчык сектара, вучоны сакратар Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР. У 1979-1989 гг. – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык сектара, з 1989 г. – загадчык аддзела гэтага інстытута. У 1991-2002 гг. – дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя В. А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1994-1998 гг. – загадчык кафедры, у 1998-2002 гг. – прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. У 2002-2003 гг. – віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі і адначасова, з снежня 2002 г. – акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі. У 2003-2005 гг. – Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. З 2005 г. – галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 2007 г. – загадчык кафедры беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 1996 г. – галоўны рэдактар міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса "Матэрыялы, тэхналогіі, інструменты". Вобласць навуковых даследаванняў і распрацовак Юрыя Міхайлавіча Плескачэўскага – механіка і тэхналогіі металапалімерных сістэм. Плескачэўскі ўпершыню выканаў іх класіфікацыю, даў вызначэння, якія ўвайшлі ў энцыклапедыі, падручнікі і даведнікі. Унёс істотны ўклад у тэорыю трываласці гетэрафазных сістэм, фізікахімію і інжынерыю паверхні. Эксперыментальна выявіў і абгрунтаваў асноўныя заканамернасці крышталізацыі палімераў, іх узаемадзеянні з металамі ў дынамічным фрыкцыйным і статычным адгезійным кантакце, выканаў матэматычнае мадэліраванне аб’ёмна-напружанага стану палімерных кампазітаў, стварыў навуковыя асновы шэрагу тэхналогій іх апрацоўкі, прапанаваў новыя канцэпцыі фарміравання актыўных і адаптыўных кампазітаў і вырабаў з іх. Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій, 3 слоўнікаў, 105 вынаходак. У 1973 г. Ю. М. Плескачэўскаму ўручана прэмія Ленінскага камсамола за даследаванне кантактных з'яў у металапалімерных сістэмах (у суаўтарстве), у 2007 г. – прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за цыкл кніжных выданняў па механіцы матэрыялаў і канструкцый. Узнагароджаны ордэнамі "Знак Пашаны " (1979), Айчыны III ступені (2002). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2013). Жыве ў Гомелі.

Плескачевский Юрий Михайлович

Юрий Михайлович Плескачевский родился 22 октября 1943 г. в селе Садовое Целиноградского района Казахстана. В 1965 г. окончил Киевский политехнический институт. С 1966 г. - старший инженер-конструктор, главный инженер Отдела механики полимеров Академии наук (АН) БССР, с 1969 г. - младший, старший научный сотрудник, в 1972 - 1979 гг. - заведующий сектором, ученый секретарь Института механики металлополимерных систем АН БССР. В 1979 - 1989 гг. - заместитель директора по научной работе, одновременно заведующий сектором, с 1989 г. - заведующий отделом этого института. В 1991 - 2002 гг. - директор Института механики металлополимерных систем им. В.А. Белого Национальной академии наук (НАН) Беларуси, одновременно в 1994 - 1998 гг. - заведующий кафедрой, в 1998 - 2002 гг. - профессор Белорусского государственного университета транспорта. В 2002 - 2003 гг. - вице-президент НАН Беларуси и одновременно, с декабря 2002 г., - академик-секретарь Отделения физико-технических наук НАН Беларуси. В 2003 - 2005 гг. - председатель Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь. С 2005 г. - главный научный сотрудник Института тепло- и массообмена им. А.В. Лыкова Национальной академии наук Беларуси, одновременно с 2007 г. - заведующий кафедрой Белорусского национального технического университета. С 1996 г. - главный редактор международного научно-технического журнала "Материалы, технологии, инструменты". Область научных исследований и разработок Ю.М. Плескачевского - механика и технологии металлополимерных систем. Плескачевский впервые выполнил их классификацию, дал определения, вошедшие в энциклопедии, учебники и справочники, внес существенный вклад в теорию прочности гетерофазных систем, физикохимию и инженерию поверхности. Экспериментально выявил и обосновал основные закономерности кристаллизации полимеров, их взаимодействия с металлами в динамическом фрикционном и статическом адгезионном контакте, выполнил математическое моделирование объемно-напряженного состояния полимерных композитов, создал научные основы ряда технологий их обработки, предложил новые концепции формирования активных и адаптивных композитов и изделий из них. Ю.М. Плескачевский - автор более 400 научных трудов, в том числе 12 монографий, более 100 изобретений. В 1973 г. Ю.М. Плескачевскому вручена премия Ленинского комсомола за исследование контактных явлений в металлополимерных системах (в соавторстве), в 2007 г. - премия Национальной академии наук Беларуси за цикл книжных изданий по механике материалов и конструкций. Награжден орденами "Знак Почета" (1979 г.), Отечества III степени (2002 г.).

Крыніца інфармацыі