Праект "Сёння я чытаю..." – выдатная магчымасць у анлайн-фармаце падзяліцца сваім меркаваннем аб прачытаных кнігах. Апошнімі кнігамі, якія мы абмяркоўвалі, былі творы "Аднакурснікі" Івана Пяшко і "Калі трашчыць лёд" Алесі Кузняцовай.
У гэтым месяцы мы прапанавалі вам выбраць любы твор з кнігі Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча "Выбраныя творы".Уладзімір Мікалаевіч з'яўляецца членам творчых аб’яднанняў – Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат многіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій. З 2024 года з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Фаліянт "Выбраныя творы" Уладзіміра Гаўрыловіча выйшаў ў 2026 годзе. У яго ўключаны раман "Цяпло маладзіка" і раман-версія "Па веры вашай..." (Нацыянальная літаратурная прэмія).
Вашы водгукі:Раман Уладзіміра Гаўрыловіча “Цяпло маладзіка” закранае тэму кахання і вайны. Але не толькі. Любоў да сям’і, да роднага краю Палесся, да сваёй працы таксама знайшла сваё месца ў творы. Лёс галоўнай гераіні Ганны Сасноўскай ускалыхнуў маю душу, амаль выклікаў слёзы, а таксама пачуццё гонару за наш народ, нашу краіну, якая перамагла ў барацьбе з фашыстамі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Ганна ў гады вайны па заданні партызан стала старастам у сваёй вёсцы Пралескі. Разам з сястрой Вольгай была падпольшчыцай, многіх людзей выратавала ад смерці. Бацькоў фашысты расстралялі за гэта. У час вайны Ганна сустрэла нямецкага афіцэра Аўгуста Харнера, з якім разам змагалася з фашыстамі.
“Маланка” і “Лівень” – падпольныя імёны Ганны і Аўгуста. Яны пакахалі адзін аднаго на ўсё жыццё. Але гэта было няздзейсненае каханне… Яны абодва цудам выжылі ў той вайне. Па-рознаму склаўся лёс гэтых людзей. Ганна ўсё жыццё працавала ў роднай вёсцы настаўніцай. Аўгуст стаў вядомым нямецкім пісьменнікам. Але сваё каханне яны пранеслі ў душы праз ўсё жыццё.
Дзякуй аўтару Ўладзіміру Гаўрыловічу, якога я сустракала ў час яго працы галоўным рэдактарам газеты “Гомельскія ведамасці”, за пачуцці, якія ён выклікаў у маёй душы – пяшчоту і гонар, за сувязь лёсу адной сям’і і ўсяго народу.
Мая бабуля таксама дапамагала партызанам у час вайны, а маці працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры 40 гадоў. Мабыць, таму мне і было цікава чытаць гэты твор.
Спадзяюся, што гэты твор – раман “Цяпло маладзіка” – выкліча ў іншых чытачоў пачуцці, падобныя да маіх.
З павагай і падзякай, Наталля Маркевіч
Раман “Цяпло маладзіка” прыцягвае ўвагу і захапляе. Гісторыя апавядае пра дзвюх сясцёр, адна з якіх у гады Вялікай Айчыннай вайны стала старастай па загадзе партызан, але сэрца яе кіпіць іншым: яна закахалася ў нямецкага афіцэра, які бачыць у ёй не ворага, а тую, хто дапамагае людзям.
Падзеі развіваюцца ў шырокім прасторавым маштабе: Гомель, Тураў, Расія, Швейцарыя. Раман зачароўвае сваёй мілагучнай мовай і нагадвае пра важнасць роднага слова.
Аўтар: Людміла Хузеева
"Па веры вашай…" Владимира Гавриловича – это роман, который действительно берет за душу.⠀
⠀
Меня очень зацепил этот роман: он написан богатым, живым и певучим белорусским языком, в атмосферу погружаешься с первых страниц.⠀
⠀
Для меня это история не столько про прошлое, сколько про человечность, внутреннюю силу и верность своим корням. Автор очень тонко показывает, как вера и любовь к родной земле помогают героям проходить через любые испытания.
Автор: Наталья
Прачытала раман Уладзіміра Гаўрыловіча "Цяпло маладзіка". Твор прыцягвае, па-першае, сваёй жыццёвасцю: героі рамана – простыя людзі, якіх можна сустрэць кожны з нас у звычайным жыцці; па-другое – аўтар валодае багатай, сакавітай беларускай мовай, дзякуючы чаму раман чытаецца лёгка, але пры гэтым ён напоўнены маляўнічымі, прыгожымі апісаннямі прыроды беларускага Палесся.
Не стану пераказваць змест рамана. Скажу адно: у пісьменніка атрымалася абудзіць у мяне, як у неабыякавага чытача, жывую цікавасць да свайго твора.
Гэтая кніга нагадвае нам аб важнасці захавання чалавечнасці ў любых абставінах. І пра тое, што, каб ісці наперад, трэба трымаць у памяці пройдзенае…
Аўтар: Журава А.А.
Раман Уладзіміра Гаўрыловіча "Цяпло маладзіка" – гэта глыбокі і шматпластовы твор, які не пакідае раўнадушным, майстэрска пераплятаючы мінулае і сучаснасць.
У цэнтры сюжэта – незвычайная гісторыя кахання нямецкага афіцэра-антыфашыста і беларускай дзяўчыны-партызанкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, што надае аповеду драматызм і вастрыню. Аднак гэта не проста ваенная драма: дзеянне разгортваецца і ў нашы дні праз успаміны дзвюх пажылых сясцёр, што дазваляе ўбачыць трагедыю пасляваеннай вёскі.
Асабліва каштоўна тое, што ў аснову вобраза Ганны лёг рэальны лёс жанчыны, якая была сувязной і старастай у акупацыі, што надае кнізе дакументальную дакладнасць. Раман уздымае важныя тэмы: цану кахання, памяць пра вайну, вернасць роднай зямлі і надзею на адраджэнне.
Аўтар: Ларыса Міхайлаўна Пятроўская
Из книги Владимира Гавриловича “Выбраныя творы" я познакомилась с романом "Цяпло маладзіка". Прочитала я это произведение с большим интересом. Владимир Николаевич рассказал о судьбах жителей белорусского Полесья на примере двух сестёр – Галины и Ольги, на чью долю выпали тяжёлые испытания в годы Великой Отечественной войны. Прошли годы, по-разному сложились их судьбы. Героини романа живут в мирной деревушке, но прошлое не отпускает: не заживающая рана болит в их душе.
Роман написан колоритным языком, легко читается, мне захотелось познакомиться и с другими произведениями Владимира Гавриловича.
Автор: Тамара Ивановна Парфенкова
Раю раман Уладзіміра Гаўрыловіча “Па веры вашай...” асабліва тым, хто цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай і гісторыяй нашай краіны. Аўтар у сваёй кнізе мяне ўразіў выкарыстаннем цікавага прёму: адлюстраваннем дзвюх эпох. Перад вачыма паўстаюць старажытныя гарады і адначасова сучасная рэчаіснасць. Мне такі прыём чымсьці нагадаў твор М. Булгакава “Майстар і Маргарыта”. Чытаеш раман у рамане. Змяняюцца эпохі, героі сутыкаюцца з выпрабаваннямі, і чытач разумее, что пісьменнік не проста супаставіў часовыя эпохі, а паказаў следства і вынік учынкаў, ставячы герояў перад спрадвечнымі маральнымі дылемамі.
“Па веры вашай...” – ўнікальны твор. Калі вы хочаце праз літаратуру зразумець, як сучасны беларускі чалавек спрабуе захаваць памяць і веру пад ціскам рэчаіснасці, гэтая кніга сумленны і глыбокі ўваход у тэму.
Аўтар: Ганна Сяргееўна Кандрацьева
Дзякуем усім, хто даслаў свае водгукі пра кнігу Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча "Выбраныя творы".
Вандруй па кніжным свеце разам з Gercenka!
скачать dle 10.4фильмы бесплатно