герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Чараўнік запаветнага слова

Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я – пякучка-крапіва
К. Крапіва.


5 сакавіка споўнілася 130 год з дня нараджэння беларускага паэта, сатырыка, драматурга, перакладчыка, Народнага пісьменніка БССР Кандрата Крапівы. Да гэтай падзеі была прымеркавана літаратурная гадзіна “Чараўнік запаветнага слова”, на якую бібліятэка-філіял №11 запрасіла вучняў 4 “А” класа ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля”.

Школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй знакамітага аўтара, даведаліся, як ён пачаў пісаць, чым захапляўся, на колькі добрую меў памяць.

Знаёмства з творчасцю пісьменніка пачалося з “Задання-загадкі – розуму зарадкі”. Разгадваючы аўтарскія загадкі, дзеці знаходзілі мнагазначныя словы і тлумачылі, у якіх значэннях яны ўжыты. З электроннай прызентацыі “Кандрат Крапіва – байкапісец” даведаліся, чаму аўтар выбраў такі псеўданім, што такое “байка”, “сатыра”, “гумар” і “алегорыя”.

Пасля знаёмства з байкамі “Ганарысты Парсюк” і “Дыпламаваны Баран” вучні аднавілі прыказкі, знайшлі літаратурных герояў у філвордзе, дапамаглі ім адшукаць пару, выправілі памылкі ў назвах твораў, разгадалі байкі па радках з тэксту, прынялі ўдзел у гульні “Хто тут лішні?”, разгадалі красворд.

Пасля падрабязнага аналізу школьнікі растлумачылі, якім маральным праблемам сатырык прысвяціў свае творы, якія чалавечыя заганы высмеяў у іх.

Чараўнік запаветнага слова
Чараўнік запаветнага слова
Чараўнік запаветнага слова


Текст: библиотекарь 1 категории С.А. Цалкоскачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 10.03.2026
Опубликовано: Irina T


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.