герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

“Пявучы гоман роднай мовы”

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю”
Якуб Колас


Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Сцвярджаюць, што беларуская мова самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ДУ “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля” прымеркавала цыкл мерапрыемстваў і выстаў “Пявучы гоман роднай мовы”:

01-22 лютага 11.00-18.00 “Старонкамі роднай мовы” – інтэрактыўная выстава /філіял №2/

10 лютага ў 10.30 “Беларуская казка – розуму падказка”– гучныя чытанні казак беларускіх пісьменнікаў у рамках праекта “Бібліясад” /філіял №14/

17 лютага ў 10.30 “Беларуская казка – розуму падказка”– гучныя чытанні казак беларускіх пісьменнікаў у рамках праекта “Бібліясад” /філіял №14/

18-22 лютага “На мове матчынай чытаю” – акцыя ў сацыяльных сетках /філіял №15/

19 лютага
14.00 “У свеце родных слоў” – інтэлектуальна-пазнавальная гульня /ЦГБ імя А.І. Герцэна/
14.00 “Ведай родную мову” – конкурс эрудытаў у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “Радзіма мая – Беларусь!” /філіял №7/
11.00 “Як даўні скарб, як спадчына нам даравана мова матчына” – літаратурная гадзіна /філіял №10/
10.00-18.00 “Пяшчотныя словы роднай мовы” – бібліятэчны квілт /філіял №15/
11.30 “Свята роднай мовы” – інтэлектуальны турнір /філіял №16/

19-22 лютага 10.00-18.00 “Букет родных слоў” – бібліятэчны квілт /філіял №17/

20 лютага
14.00 “Разумнікі і разумніцы” – брэйн-рынг у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “Край беларускі, край самабытны” /філіял №1/
11.00 “Хвілінкі-весялінкі”– пазнавальна-забаўляльная праграма (знаёмства з дзіцячым часопісам “Вясёлка”) /філіял №2/
14.00 “Сёння масленка – прыляцела ластаўка!”– фальклорна-гульнявая праграма ў рамках праектаў “Часоў злучальная нітка” і “Кожная пятніца – роднае, сваё” /філіял №2/
14.30 “Твае першыя кнігі па-беларуску”– падарожжа па старонках кніг Ніны Галіноўскай, Наталлі Бучынскай, Надзеі Парчук /філіял №5/
14.30 “Размаўляй па-беларуску!”– конкурс эрудытаў /філіял №6/
12.00 “Жывое ў вяках беларускае слова…” – пазнавальны ўрок /філіял №11/
11.00 “Сказаў, як звязаў” – фальклорна-гульнявая гадзіна, прысвечаная прымаўкам, прыказкам і народным прыметам, у рамках праекта “Я і мая Беларусь” /філіял №12/
12.00 “Займальныя гісторыі пра літары беларускага алфавіта” – знаёмства з кнігай Аляксея Якімовіча “Жылі-былі літары” /філіял №15/

21 лютага
11.00-15.00 “Наша мова гучыць, як вясновы ручэй” – акцыя /чытанне ўслых урыўкаў з твораў пісьменнікаў-класікаў/ /філіял №1/
12.00 «Венок белорусских романов» – агляд творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў /філіял №5/
11.00-16.00 “Загадкі роднай мовы” – віктарына /філіял №7/
11.00-19.00 “Да роднай мовы крок зрабі” – акцыя /знаёмства з літаратурай беларускіх аўтараў/ /філіял №11/

Кніжна-ілюстрацыйныя выставы:
“Родная мова – крыніца празрыстая” /16-28.02.2026; ЦГБ імя А.І. Герцэна/
“Дакраніся да роднага слова душой” /17-24.02.2026; філіял №1/
“Каб мова родная гучала” /17-24.02.2026; філіял №3/
“Беларуская, мілая, шчырая мова” /17-28.02.2026; філіял №4/
“Слова беларускае, роднае…” /10-28.02.2026; філіял №5/
“Мову родную вучыся шанаваць, цаніць, любіць” /18-25.02.2026; філіял №6/
“Красуй, беларуская мова!” /17-26.02.2026; філіял №7/
“Роднай мовы пералівы” /20-25.02.2026; філіял №8/
“Вітаю цябе, беларуская кніга!” /19-27.02.2026; філіял №10/
“Дзіўная, родная мова мая” /18-27.02.2026; філіял №11/
“Каб слова беларускае гучала” /19-22.02.2026; філіял №12/
“Сэрдцам роднага слова краніся” /09-22.02.2026; філіял №14/
“У штодзённай мітусні кнігу новую не прапусці” /18-25.02.2026; філіял №15/
“Далучыся да роднага слова!” /19-25.02.2026; філіял №16/
“Слаўлю цябе, мая родная мова!” /19-25.02.2026; філіял №17/.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 19.02.2026
Опубликовано: Valenti


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.