Усе казкі родам з дзяцінства. Яны існавалі яшчэ з спрадвечных часоў. Вечарамі дзеці, затаіўшы дыханне, зачаравана слухалі, як маці ці бабуля чытала любімую казку. На прыкладзе казачных герояў дзеці вучацца дабру і справядлівасці. А сяброўства з кнігай раскрывае шырокія гарызонты перад любым чалавекам.
6 лютага ў бібліятэцы-філіяле №6 адбылася захапляльная літаратурна-гульнёвая праграма "Майго краю казкі чытай, калі ласка", прысвечаная беларускім народным казкам, у рамках праектаў “Кожная пятніца – роднае, сваё” і “Беларускія пісьменнікі – дзецям”.У ходзе мерапрыемства вучні 4 «В» класа ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Гомеля” даведаліся пра гісторыю ўзнікнення казак ад народнай да аўтарскай, пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі.
Падарожнічаючы па старонках любімых беларускіх казак (“Каток залаты лабок”, “Курачка Раба”, “Пшанічны каласок”, “Як курачка пеўніка ратавала”, “Залатая яблынька”, “Пых”, “Легкі хлеб” і інш.), навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у літаратурных і гульнёвых конкурсах (“Яблынька-прыгажуня”, “Дапамажы бабулі сабраць яйкі”, “Шчодрыя дары”, “Залаты птах” і іншыя).
Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікаў конкурс “Не лёгкі хлеб”, у якім ім трэба было замясіць цеста. Выканаўшы гэтую задачу, дзеці прыйшлі да высновы, што гэта не лёгкая праца.
Адказваючы на пытанні віктарын “Казкі – гэта нашы сябры” і “Адгадай казачнага героя”, дзеці прадэманстравалі выдатныя веды беларускіх казак. З задавальненнем збіралі мазаікі, па карцінках адгадвалі назвы і расказвалі сюжэты казак, успаміналі сваіх любімых казачных персанажаў.
На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці слухалі аўдыёкніжкі і глядзелі любімыя мультфільмы па матывах беларускіх казак, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Падарожжа ў свет беларускіх казак”.
Тэкст: бібліятэкар 2 катэгорыі Гананайка Л.У.скачать dle 10.4фильмы бесплатно