герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Пад зоркай юбіляра

8 лютага 2026 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, публіцыста Івана Паўлавіча Мележа.

З гэтай нагоды ў бібліятэцы- філіале № 1, якая носіць імя пісьменніка, праходзіць тыдзень мележаўскай кнігі “Пад зоркай юбіляра”.

У холе бібліятэкі наладжана кніжна-ілюстрацыйная выстава “Гонар палескай зямлі”, каля якой праводзяцца агляды творчасці пісьменніка, бліц-апытанні “Мой Мележ”. І не было, бадай, ніводнага чытача, які б не ахарактарызаваў пісьменніка як чалавека чулага і шчырага, справядлівага і неабыякавага да людзей. Незвычайным быў адказ дваццацігадовай дзяўчыны, для якой Іван Паўлавіч з’яўляецца любімым беларускім пісьменнікам, блізкім па крыві і адчуванням. Так сталася, што яна нарадзілася ў адзін дзень з ім, 8 лютага, і з маленства шмат чула ад сваёй бабулі аб пісьменніку і яго творах, а потым і сама з задавальненнем прыахвоцілася да чытання раманаў класіка беларускай літаратуры.

4 і 5 лютага вучні старэйшых класаў ДУА “Гімназія № 14 г. Гомеля” і ДУА “Сярэдняя школа № 49 г. Гомеля” наведалі літаратурную гасцёўню “Ён даў нам запавет – любіць сваю зямлю”, прынялі ўдзел у літаратурнай гульне-віктарыне “Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі…” па раману “Людзі на балоце”.

На працягу сустрэч гучаў аповед пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, праз аналіз апавяданняў, аповесцяў, дзённікаў раскрываўся Іван Паўлавіч Мележ як творца і як чалавек.

Аформлены ў беларускім стыле куток бібліятэкі адлюстроўваў жыццё і побыт беларускага Палесся, дзе карыстальнікі маглі пазнаёміцца з народнай культурай і сустрэцца з героямі “Палескай хронікі”.

Ганна Чарнушка прапанавала старшакласнікам адказаць на пытанні віктарыны па раману “Людзі на балоце” і скласці пазлы-малюнкі паводле твора.

Цётка Сарока падрыхтавала аповед пра святкаванне Калядаў у Куранях, прыгатаванне яе вялікасці куцці як галоўнай стравы ў калядны вечар. З вялікай гасціннасцю частавала яна ўдзельнікаў свята хлебам з мёдам і іншымі разнасоламі беларускага стала.

Мележаўскі запавет нашчадкам любіць зямлю, служыць ёй усімі сіламі сваёй душы і сэрца бібліятэка выконвае з вялікай павагай і шанаваннем да вялікага пісьменніка.

Пад зоркай юбіляра

Пад зоркай юбіляра

Пад зоркай юбіляра

Пад зоркай юбіляра


Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Брундукова А.Я.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 9.02.2026
Опубликовано: natalya15


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.