29 студзеня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбыўся літаратурны квіз, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння беларускіх народных пісьменнікаў Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа. Лёсы і творчасць пісьменнікаў цесна пераплецены; абодва літаратары нарадзіліся на Гомельшчыне, абодва пісалі знакавыя беларускія эпапеі, якія адлюстроўваюць жыццё беларускага народа ў пераломныя эпохі, асабліва ў гады вайны і пасляваеннага аднаўлення.
Іван Мележ і Іван Шамякін былі бачнымі фігурамі не толькі ў беларускай літаратуры: у рускіх перакладах іх ведалі далёка за межамі родных мясцін. Іван Шамякін высока шанаваў Івана Мележа, прысвяціў яму свае ўспаміны, і іх творчасць часта разглядаецца разам як два важныя лёсы і эпохі ў беларускай літаратуры.
На сустрэчу былі запрошаны вучні Гомельскага дзяржаўнага каледжу сувязі. Госці азнаёміліся з кніжна-ілюстрацыйнай выставай “Душа народа ў творах іх жыве”. Хлопцы і дзяўчаты праслухалі факты з біяграфій пісьменнікаў, пазнаёміліся з іх літаратурнай дзейнасцю. Былі прадэманстраваны дакументальныя відэастужкі пра жыццё і творчаць Івана Шамякіна і Івана Мележа. Пасля вучні падзяліліся на каманды, каб прыняць ўдзел у гульні, якая складалася з чатырох раундаў. Рабяты адказвалі на пытанні, прысвечаныя біяграфіям і творчасці народных пісьменнікаў Беларусі, адгадвалі назвы іх твораў па смайлах, па прагледзеным ўрыўкам называлі фільмы, знятыя па матывах раманаў і аповесцяў пісьменнікаў (“Гандлярка і паэт”, “Людзі на балоце”, “Вазьму твой боль”, “Атланты і карыятыды”, Глыбокая плынь”, “Подых навальніцы”). Напрыканцы сустрэчы каманда-пераможца атрымала ад бібліятэкі падарунак.
Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Аніковіч А.скачать dle 10.4фильмы бесплатно