Привет, Гость
  • Нравится
  • 9

Квэст «Незвычайны востраў – Курані»


Категория: Новости библиотек / Литературные новости Просмотров: 245
8 лютага споўнілася 100 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Мележа. Да гэтай даты цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна падрыхтавала для моладзі літаратурны квэст «Незвычайны востраў – Курані» па раману «Людзі на балоце».

Азарт, цікавасць да беларускай літаратуры, кемлівасць, жвавасць – усё гэта прадэманстравалі навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа падчас гульні. Удзельнікі квэста прайшлі праз пяць літаратурных квэст-тэрыторый, дзе былі схаваныя канверты з заданнямі.

На кожнай тэрыторыіі былі аформлены гульнявыя выставы-інсталяцыі. Адной з іх стаў куток беларускай хаткі, дзе трэба было назваць стравы, якія гатаваліся на Дзяды, і паспрабаваць «прыгатаваць» куццю. Удзельнікі адкрывалі для сябе творчасць Івана Мележа з розных бакоў праз тэатралізацыі і ролевыя гульні, правядзенне аналогій з жыццём.

На працягу гадзіны каманды змагаліся за званне знаўцаў творчасці пісьменніка-юбіляра і адначасова знаёміліся з аддзеламі бібліятэкі. Яны праходзілі адны і тыя ж пункты, але ішлі па розных маршрутах і сустрэліся толькі на старце і фінішы. Пераможцам стала каманда «Чарнушкі». У падарунак яна атрымала беларускую кнігу.

Квэст «Незвычайны востраў – Курані»
Квэст «Незвычайны востраў – Курані»
Квэст «Незвычайны востраў – Курані»
Квэст «Незвычайны востраў – Курані»
Квэст «Незвычайны востраў – Курані»
Квэст «Незвычайны востраў – Курані»
Квэст «Незвычайны востраў – Курані»
Квэст «Незвычайны востраў – Курані»
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 9.02.2021
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии