Привет, Гость
  • Нравится
  • 20

Да 100-годдзя Івана Мележа


8 лютага 2021 года спаўняецца 100 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, аўтара эпічнага цыкла «Палеская хроніка» Івана Мележа. З асаблівай павагай адзначаюць гэтую дату на Гомельшчыне, дзе нарадзіўся Іван Паўлавіч. Юбілейныя мерапрыемствы адбыліся і ў гарадскіх бібліятэках Гомеля.

4 лютага ў бібліятэцы-філіяле №1 імя І.П.Мележа прайшла літаратурная праграма «Вялікае – у звычайным», якую наведалі вучні 10-х класаў ДУ «Гімназія №14 г. Гомеля». Падчас гутаркі каля выставы «Жыццё, багатае творчасцю» яны пазнаёміліся з цікавымі фактамі з біяграфіі Івана Мележа. Напрыклад, школьнікі даведаліся, што першае ў сваім жыцці апавяданне пісьменнік быў вымушаны пісаць левай рукой, таму што знаходзіўся ў гэты час у шпіталі ў Тбілісі. Другі цікавы факт: яшчэ да вайны ў Мележа з’явілася некалькі паэтычных публікацый, і адна з іх была падпісана «Мелеш». Сам Іван Паўлавіч растлумачыў гэта так: «Трэба разборліва пісаць сваё прозвішча пад творам». Таксама не ўсе ведалі, што вобраз свайго Глушака з «Палескай хронікі» Мележ пісаў з суседа па лецішчы.

Шмат цікавага пра асобу Івана Мележа і яго «Палескую хроніку», пра ўшанаванне памяці пісьменніка з боку грамадскасці і дзеячоў літаратуры і мастацтва расказаў госць мерапрыемства – празаік, публіцыст, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч.

Пасля гутаркі вучняў чакала інтэлектуальнае кола «Мележ вядомы і невядомы» і літаратурная дэгустацыя «Кошык куранёўскіх прысмакаў». Знаўцы творчасці Івана Мележа круцілі кола і адказвалі на пытанні сектара, які выпаў па стрэлцы. Яны расказалі, каго з герояў рамана «Людзі на балоце» пісьменнік параўноўвае з маладзенькай рабінай, якую мянушку і чаму мела Хадоська, хто ў творы быў відны хлопец, з норавам, якога паважалі і пабойваліся і інш.

З задавальненнем вучні называлі і дэгуставалі стравы, якія упамінаюцца ў «Палескай хроніцы», «прыгатавалі» з дадзеных інгрыдыентаў куццю. Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі ў падарунак кніжныя закладкі з цытатамі аб мове і рэцэптамі беларускіх страў.

Да 100-годдзя Івана Мележа
Да 100-годдзя Івана Мележа
Да 100-годдзя Івана Мележа
Да 100-годдзя Івана Мележа
Да 100-годдзя Івана Мележа
Да 100-годдзя Івана Мележа
Да 100-годдзя Івана Мележа



5 лютага ўдзельнікамі інтэлектуальнага кола «Мележ вядомы і невядомы» прапанавалі стаць ўсім наведвальнікам бібліятэкі.


Да 100-годдзя Івана Мележа
Да 100-годдзя Івана Мележа



А 6 лютага бібліятэка запрасіла на літаратурную вечарыну «Жыў лёсам людзей на балоце» членаў клуба для людзей сталага ўзросту «Чароўная муза».

Да 100-годдзя Івана Мележа



Як ўшанавана памяць пра пісьменніка вучням 10 «А» і 10 «Б» класаў ДУА «Сярэдняя школа №32 г. Гомеля» распавялі супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №8 імя Кірылы Тураўскага. Школьнікі віртуальна наведалі Дом-музей Івана Паўлавіча Мележа ў вёсцы Глінішча, бібліятэку-філіял №1 імя І.П.Мележа сеткі публічных бібліятэк горада Гомеля, ДУА «Гімназія №36 г. Гомеля імя І.Мележа», Мазырскі драматычны тэатр імя І.Мележа і іншыя месцы.

Да 100-годдзя Івана Мележа


Таксама шэраг мерапрыемстваў да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа можна наведаць у рэжыме анлайн на сайце ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля».скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 8.02.2021
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии