Привет, Гость
  • Нравится
  • 10

Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года


В очередном выпуске литературного хронографа рассказываем о книгах-юбилярах белорусских авторов 2021 года.

Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года130 гадоў таму выйшаў зборнік Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская» (1891 г.)

У 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў першы паэтычны зборнік Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская». Да зборніка Ф. Багушэвіч напісаў прадмову, у якой гаварыў пра багатую гісторыю і культуру беларусаў, абгрунтоўваў права беларускага народа на развіццё сваёй мовы. «Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маей! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай», — такімі словамі пачынаецца прадмова. Аўтар падкрэслівае спрадвечнасць бацькоўскай мовы, якая такая ж «людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая».










Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года55 гадоў з часу першай публікацыі зборніка «Неруш» Рыгора Барадуліна (1966 г.)

«Неруш» — зборнік лірыкі Рыгора Барадуліна. Па розных дарогах прайшоў паэт: ад няскоранай цытадэлі Брэста да туманных берагоў Японскага мора. Але дзе б ні праходзілі паэтавы дарогі — сэрца ягонае заставалася і застаецца на беларускай, на азёрнай, на партызанскай, на прапахлай жывіцай і порахам ушацкай зямлі.











Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года60 гадоў зборніку Пятруся Броўкі «А дні ідуць…» (1961 г.)

Вяршынным дасягненнем творчасці П. Броўкі сталі зборнікі “А дні ідуць…”, “Пахне чабор” i інш. Пятрусь Броўка — мастак з ярка выражанай рамантычнай патэтыкай і песенна-лірычнай накіраванасцю, а яго паэзіі ўласціва адкрытая публіцыстычнасць і народнасць мастацкага мыслення. Многія творы прасякнуты пачуццямі роднасці з айчыннай культурай, з вечнымі каштоўнасцямі народнага жыцця. Пятрусь Броўка стаў лаўрэатам Ленiнскай прэмii за кнiгу «А днi iдуць...»










Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года 75 гадоў першаму выданню зборніка Янкі Брыля «Апавяданні» (1946 г.)

Першая кніга «Апавяданні» выйшла ў 1946 годзе. У яе ўвайшлі апавяданні і аповесці. Зімовымі вечарамі аўтар, завесіўшы акно саламянаю матай, садзіўся за абжыты, калісьці кухонны стол і пры хісткім агеньчыку газніцы пісаў, выкладваў на паперы тое, што накапілася ў галаве і на сэрцы. Сям'я, радасць дзяцінства і вайна, няволя спрачаліся за першынство, і з-пад пяра выходзілі вясёлыя апавяданні — «Ветэрынар», «Пасынак», «Цуды ў хаціне», аповесці «Сірочы хлеб», «У сям'і», а паміж імі ўрываліся замалёўкі і аповесці пра службу ў войску, пачатак вайны і палон. «У сям'і» — аповесць аўтабіяграфічная ў найлепшым сэнсе гэтага слова. У аснове яе ляжыць жыццё сям'і пісьменніка, але гэта не хроніка.









Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года60 гадоў аповесці Васіля Быкава «Трэцяя ракета» (1961 г.)

Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесцей «Трэццяя ракета» (1961) і «Абеліск» (1971), у якіх аўтар раскрывае тэму чалавека на вайне. Станоўчыя героі гэтых твораў у жорсткіх умовах вайны трапляюць у такія сітуацыі, калі неабходна праявіць мужнасць, непакорнасць. Для іх паняцці чалавечай сумленнасці, справядлівасці, адказнасці перад людзьмі вышэй за жыццё. Настаўнік Алесь Мароз (аповесць «Абеліск»), свядома ахвяруючы жыццём, аддаў сябе ў рукі ворагаў, каб духоўна падтрымаць сваіх вучняў і выкрыць хлусню акупантаў. Звычайным працаўнікам вайны, радавым вялікай бітвы, якія сваёй крывёй і жыццём прыбліжалі перамогу, супрацьставяцца розныя прыстасаванцы і палахліўцы.








Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года40 год з дня пастаноўкі п’есы Аляксея Дударава «Парог» (1981 г.)

П'еса “Парог” лічыцца пачаткам драматургічнага жыцця Аляксея Дударава. Андрэй Буслай, галоўны герой драмы "Парог", унутрана супярэчлівы, дзівакаваты і злавесны адначасова, прынёс першы відавочны поспех Аляксею Дудараву як драматургу. На прыкладзе жыцця Андрэя драматург праводзіць маральнае і сацыяльнае даследаванне алкагалізму, яго прычын і вынікаў.
Некаторыя крытыкі не ўхвалялі выбар галоўнага героя. Не маглі зразумець, чаму ў якасці рэзанёра і філосафа выступае алкаголік Буслай, дэмаралізаваная, разбэшчаная, цынічная асоба? Адзначалася і пэўная запазычанасць фабулы: гісторыя з уваскрэсеннем нябожчыка.









Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года95 год зборніку Якуба Коласа «На прасторах жацця» (1926 г.)

У зборнік увайшлі 11 апавяданняў, сярод якіх "Хаім Рыбс", "Курская анамалія", "Царскія грошы", "На прасторы жыцця" і інш. Аўтар стварыў галерэю людскіх тыпаў, якія займалі прыкметнае месца ў паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці. Гэта "былыя" людзі, якія сталі савецкімі службоўцамі, але чакаюць вяртання мінулых парадкаў.











Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года50 гадоў пастаноўцы п’есы Андрэя Макаёнка «Зацюканы апостал» (1971 г.)

Андрэй Макаёнак (1920 – 1982) – адзін з самых яркіх беларускіх драматургаў. Актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з’яў, вострасюжэтнасць, дынамізм, па-народнаму сакавіты гумар – усё гэта характэрна для твораў драматурга. Напрыклад, калі мы ў школе чыталі п’есу “Зацюканы апостал”, то разважалі менавіта пра мараль, пра тое, дзе і як яе голас гучыць у паўсядзённасці, дзе, здавалася б, усё проста і зразумела. Але заўсёды ёсць выбар.







Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года175 гадоў таму надрукаваны драматычны твор В.Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія» (1846 г.)

У п'есы В. Дунiна-Марцiнкевiча «Iдылiя» (іншая назва - «Сялянка») шчаслiвы лёс. Напiсаная ў 1846 г., яна і ў нашы днi з поспехам ставiцца на сцэнах многiх тэатраў. У аснове сюжэта п'есы – актуальная для таго часу праблема ўзаемаадносiн селянiна і пана. Падзеi адбываюцца ў маёнтку Кароля Лятальскага - легкадумнага маладога пана, якi шмат часу праводзiць у забавах, прыемных вандроўках. Каля Лятальскі вяртаецца з Францыi ў свой спадчынны маёнтак, ён з жахам думае аб тым, як можна жыць у гэтым нецывiлiзаваным краi сярод мужыкоў…







Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года55 год 2-й часткі «Палескай хронікі» «Подых навальніцы» Івана Мележа (1966 г.)

Працяг рамана "Людзі на балоце" – прысвечаны тэме сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў беларускай вёскі 20-х гг. ХХ ст. Драматычныя калізіі жыццяў герояў рамана разгортваюцца на фоне народнай драмы.











Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года55 гадоў зборніку Міхася Стральцова «Сена на асфальце» (1966 г.)

У зборніку «Сена на асфальце» (1966) М. Стральцоў раскрыў псіхалагічнае і эстэтычнае ўжыванне нядаўняга вяскоўца ў гарадскую стыхію, магчымасці гарманічнага спалучэння ў чалавеку эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў.












Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 годаЛитературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года115 гадоў з выхаду зборнікаў Цёткі (Элаізы Пашкевіч) «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду» (1906 г.)

У вершы “Скрыпка” (1906) Цётка вызначыла ўласную творчую місію і высакароднае прызначэнне паэзіі, акрэсліла эстэтычныя мэты творчасці і разнастайныя функцыі літаратуры — пазнавальную, выхаваўчую, асветніцкую. На думку Цёткі, мастацкае слова ў першую чаргу павінна выказваць трывогі, перажыванні і клопаты людзей, іх боль, усё тое, “што на сэрцы накіпела”. Паэзія мусіць апяваць прыгажосць прыроды і быцця, абуджаць у сэрцах людзей лепшыя пачуцці, выказваць мары аб шчасці і лепшай долі, убіраць у сябе мелодыі матчыных песень, праспяваных над калыскай, і ўсё багацце роднай зямлі.










Литературный хронограф. Книги-юбиляры 2021 года45 гадоў аповесці Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт» (1976 г.)

Адна з самых трагічных тэм у творчасці І. Шамякіна — тэма вайны. Няма нічога больш жахлівага, чым вайна, на якой гінуць людзі, а яшчэ горш — дзеці і жанчыны.
Пісьменнік паставіў перад сабой складаную задачу — на прыкладзе чалавека зусім не гераічнай прафесіі, праз лёс камароўскай гандляркі паказаць народны характар барацьбы ў тыле ворага, на акупаванай тэрыторыі.
«Аповесць заглыблена ў некранутыя яшчэ літаратурай пласты народнага жыцця. Яна адкрывае такія сітуацыі і падзеі, якія амаль не заўважаліся папярэдняй прозай, таму і вырашэнне самой праблемы набывае глыбейшы сацыяльны падтэкст і вялікі гуманістычны пафас», — адзначае В. Каваленка.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 22.03.2021
автор: Veronika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии