герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

gercenka@gorbibl.gomel.by

Версия для слабовидящих

Выбранные временем: Иван Науменко

Проект «Выбранные временем» / ГУ «Сеть публичные библиотеки города Гомеля»

Выбранные временем: Иван Науменко16 лютага 2025 года спаўняецца 100 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, літаратуразнаўцы, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Івана Навуменкі. У рамках праекта «Выбранные временем» прапануем пазнаёміцца з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры і ўспомніць яго творы.

Іван Якаўлевіч Навуменка (1925 – 2006) нарадзіўся ў горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
З дзяцінства вучыўся з задавальненнем і цікаўнасцю. Ужо ў трэцім класе ён прачытаў «Войну и мир» Л. Талстога. Перад вайной экстэрнам скончыў за адзін год 9 і 10 класы.

Калi пачалася Вялікая Айчынная вайна, Навуменку па ўзросце не забралi на фронт. Разам з сябрамі ён удзельнічаў у камсамольскім падполлі, затым ваяваў у партызанах. У снежні 1943 года яго прызвалі ў Чырвоную Армію. Ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім, 3-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах. Быў двойчы паранены. Атрымаў кантузію, з-за якой назаўсёды страціў нюх.

У пачатку творчасці пісьменнік у асноўным пісаў апавяданні. Але пазней пачынае ствараць аповесці, раманы і п’есы. Спрабаваў пісаць вершы і хацеў выдаць зборнік. Але, як сам пазней прызнаўся, быў шчаслівы, што не зрабіў гэтага. Таму што вершы ў яго атрымліваліся «казённыя».

Займаўся навуковай працай: даследаваў творчасць Максіма Багдановіча, В.Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Галоўнай тэмай мастацкіх твораў Івана Навуменкі з'яўляецца Вялікая Айчынная вайна, а таксама жыццё інтэлігенцыі, прырода, дзіцячы свет. У яго творах шмат аўтабіяграфічнага. Падпісваўся псеўданімамі Кляшторны С., Кляшторны Сідар, Цыбук Яўхім, Якаўлеў Н.

Шчырае сяброўства звязвала Івана Навуменку з пісьменнікамі-землякамі Іванам Мележам і Іванам Шамякіным.

Званне народны пісьменнік Беларусі Іван Навуменка атрымаў гэта ў 1995 годзе.

Произведения, которые рекомендуют сотрудники сети библиотек:

“Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці” – трылогiя пра партызанскi рух на Палессi, стваралася на працягу трынаццацi гадоў. Тры кнігі храналагічна адлюстроўваюць тры этапы вайны: зараджэнне і дзейнасць партызанскага руху, стварэнне партызанскіх злучэнняў, паказ масавага ўсенароднага супраціўлення.

«Сямнаццатай вясной» – першая кніга пісьменніка пра ваенны лёс семнаццацігадовых. У кнізе разглядаюцца праблемы вайны і міру, кахання і сумлення, даецца адказ на пытанне, ці магчыма асабістае шчасце ў той час, калі паўсюль льецца кроў і гінуць людзі.

“Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва” – трылогія пра жыццё, сталенне, развіццё асобы звычайнага местачковага хлопца Васіля Войціка ва ўмовах нялёгкага перадваеннага жыцця, потым у драматычных, нават трагічных абставінах вайны.

“Смутак белых начэй” – у paмaнe пaкaзвaeццa, як пpывыкaюць маладыя xлoпцы дa нoвыx, нязвыклыx для ix aбcтaвiн, pacкpывaeццa cвeт чaлaвeкa нa вaйнe, пaўcтae cypoвa-тpaгiчнaя кapцiнa змaгaння і болю зa людзeй, якix вeдaeш i любiш.

“Жуль Верн”– кніга пра сяброўства падлеткаў, пра адносіны да настаўнікаў і бацькоў, пошук свайго “я”, пра вялікую прагу да ведаў, да чытання, імкненне да тямнічага і нязведанага.

Матэрыял падрыхтавала: Бацішчава А.М., бібліятэкар 1 катэгорыі бібліятэкі-філіяла № 1 імя І.П. Мележа
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 13.02.2025
Опубликовано: Lyudmila13


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.