герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..

7
88
Благаславіце, старыя людзі,
Ай, вясну красну загукаць,
Загукаці жа.
Люту зіму замыкаць,
Замыкаць.


Падчас школьных канікул у бібліятэцы-філіяле №2 у межах праекту “Часоў злучальная нітка” прайшла рэканструкцыя абраду “Гуканне вясны” – “Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..”. На мерапрыемства запрасілі навучэнцаў, якія наведваюць школьны лагер ДУА “Гімназія №36 г. Гомеля імя І. Мележа”.

Дзеці даведаліся пра гісторыю і сэнс абраду: пра тое, якія песні спявалі, у якія гульні гулялі ў гэты час нашыя продкі і чаму прыход вясны быў такім важным для беларусаў. Затым прагналі зіму вясёлымі гульнямі: “Блін гарыць”, “Хустачка”, “Запляці касу”.

Таксама удзельнікі мерапрыемства пачаставаліся блінамі з гарбатай і паслухалі песні-вяснянкі. Дзеці зляпілі з салёнага цеста птушачак і паслухалі гісторыю пра тое, як раней такія птушкі гатавалі ў печы.

Палявыя запісы, зробленыя напрыканцы 20 ст. студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны сведчаць аб тым, што ў Рэчыцкім раёне, напрыклад, птушак не выпякалі, а рабілі з гліны. Дзеці бегалі з імі па вёсцы, падкідвалі ўгару і спявалі вяснянкі. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі развучвалі песенкі-вяснянкі, слухалі запісы абрадавых песен, ды і патанчыць яшчэ паспелі: навучыліся традыцыйным беларускім карагодным танцам. Напрыканцы абраду дзеці праспявалі заклічку і падкінулі птушачак на посцілцы амаль да самага неба!

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі свята заўсёды былі дзеці, дзяўчаты і хлопцы перадшлюбнага ўзросту, бо пачатак вясны ўспрымаўся нашымі продкамі, як час адраджэння, аднаўлення і лічыўся пачаткам новага году.
Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..

Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..

Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..

А ўжо 30 сакавіка моладзь сабралася ў бібліятэцы на тэматычны акустычны вечар “СТУК/Вольная творчасць утульных кварталаў” у межах праекта “Культурны мікрафон”. Вечар таксама быў прысвечаны абрадавым дзеянням сустрэчы вясны.

Залу бібліятэкі ўпрыгожылі рознакаляровымі стужкамі, выявамі сонца, галінкамі дрэва ды папяровымі птушкамі. Музычная праграма таксама атрымалася вельмі цікавай: моладзь спявала свае і народныя песні “Агу, вясна”, “Я спявала, я скакала”. А этнічны гурт “Арацэя” зладзіў сапраўдную “фолк-дыскатэку”, выконваючы старажытныя народныя песні ў сучаснай апрацоўцы: “Мошачкі-камарыкі”, “Не жар”, “А ў цёмным лесе” і іншыя.

Падчас выступлення можна было акунуцца ў атмасферу ліры, жалейкі, перкусіі і адчуць энергію аўтэнтычнага вакалу салісткі гурта – Эльвіры Бараноўскай. Удзельнікі вечарыны вадзілі хараводы, танчылі ды частаваліся печанымі птушкамі.

Людзі сталага ўзросту, якія жылі ў вёсках на берагах вялікіх і малых рэчак Гомельшчыны, узгадвалі пра тое, як гурты дзяўчат з вёсак, якія знаходзіліся на розных берагах ракі, разводзілі вогнішча і спявалі праз раку:

“Гэй, вясна красна!
Што ты нам прынясла? – У-у-у!”


А на другім беразе спявалі працяг заклічкі:

“Я вам прынясла тры карысці ў радасці!”

Гукаць вясну яшчэ не позна, бо рабілі гэта з Масленіцы і да Вялікдня.
Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..

Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..

Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..

Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..

Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..

Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..

Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..

Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..

Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..
Фотаздымкі з мерапрыемства – Дыяна


Тэкст: загадчык бібліятэкі-філіяла №2 Песенка В. В.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 4.04.2024
Опубликовано: Nika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.