Выцінанка – гэта від народнага мастацтва, выразанне з паперы. Распаўсюджана вельмі шырока: у Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы, некаторых рэгіёнах Расіі. Першапачаткова ў народным побыце выцінанка ўжывалася для дэкору жытла. У панскіх і гарадскіх дамах сяляне бачылі прыгожыя тканіны на вокнах, але зрабіць падобныя фіранкі – вельмі працаёмка. А ў ХІХ стагоддзі папера стала вельмі шырока выкарыстоўвацца, хаты перасталі тапіць па-чорнаму (без коміна, калі дым ідзе ў памяшканне), пакоі сталі светлыя, чысценькія. Так і распаўсюдзілася мастацтва выразання сіметрычных кампазіцый “фіранак” ды “карункаў”. Паступова выцінанка выцяснілася з вясковага інтэр’ера тэкстыльнымі вырабамі і ператварылась у мастацтва.Падчас школьных канікул у
бібліятэцы-філіале №2 прайшла майстэрня казачнай выцінанкі
“Выцінанка-забаўлянка” ў рамках
праекта “Часоў злучальная нітка”.
Многія з нас займаліся выцінанкай, выразаючы ў дзяцінстве сняжынкі з папяровых сурвэтак. Але, магчыма, проста не ведалі гэтага слова. Доўгі час выцінанка існавала нябачна, заставалася таямніцай, у беларускай навуцы стала вядома толькі з 1980-х гг.
Дзецям расказалі, калі і як гэты від народнай творчасці з'явіўся ў Беларусі, якім чынам у вёсках упрыгожвалі дамы. Школьнікі даведаліся, што такое “кветкі”, “фіранкі”, “вугольнікі”, якія выцінанкі рабілі ў Беларусі, а таксама паглядзелі работы сучасных майстроў выцінанкі з альбома “Сучасная беларуская выцінанка”. На майстар-класе дзеці зрабілі сваімі рукамі выцінанку ў выглядзе звяроў ды птушак і даведаліся аб сімволіцы жывёл у беларускім народным фальклоры.
Майстар-клас зроблены па кнізе В.В. Бабурынай і Н.А. Сухой “Мая выцінанка”.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно