герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

“Зорны шлях Маладосці”

Бібліятэка-філіял №2 запрашае пазнаёміцца з віртуальнай хронікай, прымеркаванай да 70-годдзя з пачатку выдання часопіса “Маладосць”.

70 гадоў для часопіса – даволі сталы ўзрост. Але калі пагартаць старонкі сучасных выданняў часопіса “Маладосць”, то, безумоўна, гэты ўзрост не адчуваецца. Галоўная прычына такога “нестарэння” заключаецца ў тым, што аснова публікацый – творы маладых і што “Маладосць” заўсёды імкнецца ісці ў нагу з часам, тонка адчуваючы ўсе яго павевы.

«Толькі ўявіце: вашы творы чытаюць. Падпраўляюць. Друкуюць (ага, нават на паперы!). А ў паштовую скрыню ляцяць зваротныя «маладосцеўскія» лісты з прапановай наведаць імпрэзу, напісаць у рубрыку. Даслаць штосьці новенькае. Тры гады мінула, а я ўсё дзіўлюся. Дзіўлюся – але дасылаю. Паспрабуйце і вы», – заклікае Дар’я Значонак, дыпламант літаратурных конкурсаў «Аўтограф» і «Першацвет».

З “Маладосцю” расло, сталела, выпрацоўвала літаратурны густ не адно пакаленне беларусаў. Першы нумар часопіса выйшаў у сярэдзіне красавіка 1953 года. “Маладосць” – гэта тое, што немагчыма адарваць ад нашай літаратуры. Галоўнымі рэдактарамі “Маладосці” былі Аляксей Кулакоўскі, Пімен Панчанка, Генадзь Бураўкін. У часопісе працавалі Янка Брыль, Уладзімір Дамашэвіч, Янка Сіпакоў, Леанід Дайнэка, Мікола Гіль, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Анатоль Грачаннікаў, Алесь Асіпенка.

“Маладосць” сёння – больш чым часопіс. Гэта рэальна разнастайныя магчымасці для тых, каму па-сапраўднаму ёсць што сказаць свету.

Пазнаёміцца з часопісам можна ў гарадскіх бібліятэках. Карта размяшчэння бібліятэк

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 3.05.2023
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.