21 лютага ў свеце адзначаецца
Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
У рамках штогадовай акцыі
“Размаўляй са мной па-беларуску!” ў бібліятэках ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прайшлі розныя мерапрыемствы.
У
Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцена была арганізавана акцыя, дзе чытачам бібліятэкі неабходна было выбраць адзін з беларускіх сімвалаў, напісаць на ім любімае слова на роднай мове, а потым пакінуць яго на рознакаляровай карце Беларусі. На працягу дня на ёй з’яўляліся словы рушнік, матуля, аксаміткі, Радзіма і шмат іншых.
Таксама была праведзена сустрэча, на якую былі запрошаны вучні УО «Гомельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».
Каб пашырыць веды, вучням быў праведзены гістарычны экскурс пра ўзнікненне беларускай мовы, побыт народа і пра свята “Дзень роднай мовы”.
Вучні ўдзельнічалі ў конкурсе “Хуткі розум”, дзе паказалі якасныя веды па гісторыі нашай краіны. Успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, прынялі ўдзел у гульне “Збяры прыказку”, дзе трэба было ўспомніць прыказку па пачатку фразы і працягнуць яе, а таксама растлумачыць яе сэнс.
Далей вучнямі была прагледзена відэастужка, дзякуючы якой яны змаглі даведацца аб дваццаці фактах пра Беларусь.
Актыўны ўдзел дзеці прынялі ў гульні, у якой павінны былі назваць творы беларускіх пісьменнікаў па эмадзі.
Дзіцячая бібліятэка-філіял №10 імя В.Ю. Драгунскага запрасіла старэйшую групу ДУА “Дзіцячы сад № 117 г. Гомеля” на пазнавальную гадзіну
“Кожнай драбнічкай ты варта пашаны, кожнае слова вякамі стварана”.
На пачатку мерапрыемства дзеці даведаліся, чаму дзень роднай мовы адзначаецца менавіта 21 лютага штогод з далёкага 2000 года, а таксама аб гісторыі развіцця беларускай мовы ад часу праславянскай мовы да сучаснага перыяду.
Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах, якія дазвалялі вызначыць узровень ведання імі роднай мовы і беларускага фальклору: “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Загадкі”, “Прыказкі і прымаўкі”. Падчас конкурсаў яны актыўна адгадвалі загадкі і рэбусы, падбіралі канцоўку да прапанаваных прыказак і прымавак. Таксама дзеці паўдзельнічалі ў беларускай народнай гульні на спрытнасць “Вяровачка” і квілце “Мае любімыя беларускія словы”, чыталі вершы на роднай мове.
Напрыканцы мерапрыемства прыемным падарункам для гасцей бібліятэкі стаў прагляд анімацыйнага фільма беларускай кінастудыі “Беларусьфільм” па матывах беларускай народнай казкі “Піліпка-сынок”.
Мерапрыемства суправаджалася кніжнай выставай “Мая мова – мой гонар”, дзе былі прадстаўлены падручнікі і слоўнікі па роднай мове, а таксама пазнавальныя выданні для дзяцей па розным аспектам вывучэння беларускай мовы.
21 лютага ў кінатэатры “Мір” сумесна з яго адміністрацыяй
бібліятэкай-філіялам №3 быў арганізаваны кіналекторый
“Беларуская мова – мелодыя сэрца” для школьнікаў ДУА "Сярэдняя школа №15 г. Гомеля".
У файе кінатэатра вучняў пазнаёмілі з кніжнай выставай “Роднае слова – вечнасці след”.
Далей сустрэча працягнулася ў кіназале, дзе з выступлення супрацоўніка бібліятэкі школьнікі даведаліся, што мова – гэта не толькі інструмент для зносін паміж рознымі людзьмі, але і найважнейшы інструмент для развіцця грамадства, які дапамагае захаваць традыцыі, звычаі і гісторыю пакаленняў.
Бібліятэкар павіншавала ўсіх прысутных з гэтым важным для кожнага беларуса святам і пажадала як мага часцей звяртацца да моўнага багацця свайго народа, бо пакуль гучыць родная мова, жыве народ.
Завяршыўся кіналекторый праглядам анімацыйнай стужкі “Гісторыі ад Кірыліцы” нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
21 февраля в
библиотеке-филиале №11 прошёл интеллектуально-познавательный час
«Свет роднай мовы», на который были приглашены учащиеся 6 «В» класса ГУО «Гимназия №51 г. Гомеля».
На мероприятии ученики познакомились с историей возникновения праздника и узнали много нового о культуре белорусского народа.
В перерывах теоретической части для школьников был проведён ряд конкурсов. Так, например, в одном из них детям был предложен ребус, разгадав который получались слова «мова», «пісьменства», «кніга» и др. Также был проведён конкурс белорусских загадок.
Для наглядного усвоения материала школьникам был предложен видеофрагмент «Гісторыя беларускага пісьменства», в котором рассказывалось о знаменитых деятелях культуры, обогативших белорусский литературный язык.
В завершение ребята поучаствовали в конкурсе белорусских скороговорок и успешно соотнесли редкие белорусские слова с их русскими аналогами.
Дзіцячая бібліятэка-філіял № 15 запрасіла вучняў 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 57 г. Гомеля” на гульню-падарожжа
“З любоўю да слова матчынай мовы”.
Супрацоўнік бібліятэкі нагадала школьнікам аб тым, што кожны год у сярэдзіне лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Дзеці разам з бібліятэкарам паразважалі, чаму патрэбна з павагай адносіцца да сваёй мовы, берагчы яе. Школьнікі таксама даведаліся, як узнікла мова, колькі моў існуе ў свеце, чым адрозніваецца адна мова ад іншай.
Шасцікласнікі падзяліліся на каманды “Сонейка” і “Вясёлка” і прынялі ўдзел у конкурсах “Самы разумны”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, “Назаві адным словам”, “Перакладчык” і пачалі падарожжа па прыпынкам беларускага фальклору “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Прыкметы”, “Скорагаворкі” і “Казкі”. За кожны добры адказ камандам залічваліся балы, таму школьнікі старанна шукалі адказы на пастаўленыя пытанні. Яны складалі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі-падманкі, тлумачылі сэнс прыкметаў, успаміналі жанры казак і казачных герояў, паўтаралі скарагаворкі.
На прыканцы мерапрыемства прагучаў верш Віктара Шведа “Мову родную беражы”.
На працягу дня супрацоўнікі
дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 15 нагадвалі юным чытачам, што 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы, і прапаноўвалі паўдзельнічаць у тэматычным квілце.
Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з кніжнай выставай “Любі, шануй, ведай роднае слова” і прынялі ўдзел у бібліятэчным квілце, дзе юным чытачам патрэбна было суаднесці словы на беларускай мове з малюнкамі на стэндзе і зрабіць патрэбныя надпісы.
У
бібліятэцы-філіяле №4 для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №32 г. Гомеля” прайшоў агляд выставы-ўшанавання “Сэрцам роднага слова краніся”.
Дзеці даведаліся пра Міжнародны дзень роднай мовы, пазнаёміліся з цікавымі кнігамі, прадстаўленнымі на выставе, паспрабавалі перакласці словы з рускай на беларускую мову.
У канцы сустрэчы адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу
“Я жыву ў Беларусі і вельмі гэтым ганаруся”. Рашэннем журы ўсе ўдзельнікі конкурсу былі прызнаны пераможцамі. А пераможцам інтэрнэт-галасавання стала Вароніна Арына.
“Адгадайце, калі ласка – хто прыйшоў і з якой казкі” – гульня-загадка, дзе чытачы бібліятэкі адправіліся ў літаратурную вандроўку, у ходзе якой шукалі герояў па ўрыўкам беларускіх казак. Малюнкі літаратурных персанажаў вярталіся ў сваі казкі-канверцікі з правільнымі назвамі.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно