герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

«Чытаем байкі Кандрата Крапівы разам» – лiтаратурны анлайн-марафон

Да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» падрыхтавала анлайн-марафон «Чытаем байкі Кандрата Крапівы разам».

«Чытаем байкі Кандрата Крапівы разам» – лiтаратурны анлайн-марафон


Кандрат Крапіва (сапраўднае імя Кандрат Атраховіч) нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок (сёння Уздзенскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям'і.

Першапачаткова сур'ёзнай адукацыі не планавалася. У сем год хлопчык пайшоў у царкоўна-прыходскую школу, праз чатыры гады яе скончыў, навучыўшыся чытаць, пісаць, лічыць. «Бацька вырашыў, што гэтай прамудрасці аж занадта для таго, каб кіраваць гаспадаркай, у якой і да ста лічыць няма чаго», – успамінаў пісьменнік.

Будучы пісьменьнік павінен быў спыніцца на чатырох класах царкоўна-прыходскай школы. Але памерла маці, бацька ажаніўся ў другі раз і адаслаў сына вучыцца далей. У выніку Кандрат Крапіва атрымаў спецыяльнасць настаўніка, а затым скончыў літаратурна-педагагічнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Яго творчасць адыграла важную ролю ў развіцці сатырычных жанраў у беларускай літаратуры. Ён пісаў фельетоны, эпіграмы, вершы, паэмы, апавяданні, п'есы, і нават адзін раман ёсць. Сярод найбольш вядомых твораў – вершаваная казка «Хвядос – Чырвоны нос», п'есы «Хто смяецца апошнім» і «Брама неўміручасці». Бліскучая сатырычная камедыя «Хто смяецца апошнім» стала адным з самых вялікіх поспехаў беларускай савецкай драматургіі. Камедыя была пастаўлена больш чым у 120 тэатрах былога Савецкага Саюза і многіх замежных тэатрах, экранізавана кінастудыяй «Беларусьфільм».


Кандрат Крапіва прайшоў 4 вайны: Першую сусветную, у 1939 годзе ўдзельнічаў у кампаніі па далучэнні Заходняй Беларусі, затым савецка-фінскую і Вялікую Айчынную войны. У апошнюю ў большай ступені ваяваў ужо словам: пісаў для газет «Чырвонаармейская праўда» і «За Савецкую Беларусь», быў адказным рэдактарам сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну».

Яго поўныя сарказму вершы і эпіграмы давалі мастакам цікавыя тэмы для сатырычных малюнкаў і карыкатур. Часта Кандрат Крапіва ствараў подпісы да малюнкаў Віталія Букатага, таленавітага юнака-карыкатурыста, вучня 4-й Гомельскай чыгуначнай школы. У першыя дні вайны Віталій маляваў антыфашысцкія плакаты, і іх вывешвалі на самых людных вуліцах горада. Рэдакцыя газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», ад’язджаючы з Гомеля, забрала юнака з сабой.

Пасля вайны, у 1945-1947 гадах, Кандрат Крапіва быў адказным рэдактарам сатырычнага часопіса «Вожык».

Нягледзячы на усю разнастайнасць творчасці Кандрата Крапівы, адной з вяршыняў, самабытнай з'явай сталі байкі. З іх пачалася яго творчасць, да гэтага жанру ён вяртаўся на працягу ўсяго жыцця. У класічны фонд беларускай літаратуры ўвайшлі байкі «Каршун i Цецярук», «Дыпламаваны баран», «Сава, асёл ды сонца», «Ганарысты парсюк», «Далiкатныя парасяты» і многія іншыя.

Прапануем вам паслухаць байкі Кандрата Крапівы ў выкананні супрацоўнікаў і чытачоў гарадскіх бібліятэк. Відэаролікі будуць размяшчацца на нашым сайце і YouTube-канале з 1 па 10 сакавіка.

























Пры падрыхтоўцы былі выкарыстаны матэрыялы сайтаў: belta.by, goldname.by, sputnik.byскачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 1.03.2021
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.