герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Го-го-го, Каза! Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!
Майстэрня калядных масак


Ішлі-пашлі калядоўшчыкі,
Калядуючы, гуляючы…
Мы госці нечастыя.
Калядныя, угодныя…
А мы госці нячастыя,
У гадочку – адну ночку…
(з калядных спеваў)


У абрадавых тэкстах калядоўшчыкаў называюць “гасцямі з далёкага краю, з-пад самага Раю”, “ад Бога прысланымі”. Яны ўвасабляюць гасцей з таго свету, якія ў Крывыя (Святыя) вечары вандруюць па зямлі, нясуць людзям ад Бога долю і яе размяркоўваюць.
Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно звязана з будовай і рухам сусвету. Каляды – гэта не адзін дзень і не адно свята. Калядныя, або Святыя ці Крывыя вечары, пачыналіся перад Раством (6 студзеня) і працягваліся аж да Вадохрышча (19 студзеня).
Першы дзень калядаў лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. На Каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". У час зімовага сонцастаяння адчыняліся дзверы паміж светам існасці і мроі, жывых і памерлых, усё было прасякнута чароўным і небяспечным духам таямніцы. Для беларусаў гэтае спрадвечнае свята і да сённяшняга дня заўжды застаецца радасным, велічным і аптымістычным.
“Калядаванне” – адна з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі істотных татэмных жывёл і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Гаспадары ж, каторых яны наведалі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі. Гэтая ежа лічылася ахвярай спрыяльным да чалавека баствам, каб заручыцца іх дапамогай. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае што наклікаць на сябе няміласць усіх татэмных жывёл, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год.
З поўнымі мяшкамі пачастункаў калядоўшчыкі збіраліся ў адным месцы, у вялікай хаце ці на вуліцы, дзе разам “прыгаворвалі” дары, палілі вогнішчы, пелі ды танчылі ўскруг іх, каб сваёй бадзёрасцю і ўзнятым настроем дапамагчы светлым сілам атрымаць перамогу над цёмнымі. Ну і каб сагрэцца, канечне, бо надвор’е стаяла халоднае.
Ад той пары і да сёння захаваўся звычай ладзіць маскарад на новы год, абменьвацца падарункамі, вадзіць карагоды.

А якія ж калядоўшчыкі без масак?
Маска – істотны элемент рытуальнага пераапрананьня. Рабілі Казу, Мядзведзя, Жорава, Кабылу, Цыганоў, на Гомельшчыне сустракаюцца Верабей і нават Жаба. Гэта якраз зварот да тых язычніцкіх часоў, калі татэмныя сімвалы былі вельмі важныя.
На Шчодры пра калядныя дзеянні гаварылі: «Казу вадзіць». Бо жывёльныя міфалагічныя персанажы сярод калядоўшчыкаў, перш за ўсё, прадстаўлены казой. Каза сімвалізуе ўрадлівасць, плоднасць, дабрабыт, прыбытак, багацце. Яна сімвалізуе смерць і адраджэнне прыроды, адпавядае вобразу боства, якое нараджаецца і памірае.

Прапануем падрыхтавацца да Шчодрыкаў ды зрабіць маску Казы.
Вам патрэбіцца:
- аркуш звычайнай паперы памеру А4
- аркуш плотнага белага кардону
- аркуш чорнай каляровай паперы
- клей-аловак ці звычайны ПВА
- двухбаковы скотч
- нажніцы
- маркер або аловак
- джутавая вяровачка
- вата або сінтэпон
- стэплер і дыракол
- гумка ці вяровачка

Вы можаце упрыгожваць маску на свой густ, выкарыстоўваючы тыя матэрыялы, якія маеце. Дайце палет сваёй фантазіі.

1-6 падрыхтуйце загатоўкі са звычайнай паперы (твар, вушкі і рогі)
Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак


7-9 перамалюйце гэтыя шаблоны на белы кардон ці плотную паперу і выражце.

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак


10-14 рогі ды вушкі абклейце з аднаго боку кавалачкамі чорнай паперы.

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак


15-19 вымерайце і выражце дзірачкі для вачэй.

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак


20-23 прыклейце на твар маскі ватную поўсць.

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак


24-25 упрыгожце рогі з дапамогай джутавай вяроўкі.

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак


26-29 прымацуйце з дапамогай стэплера рогі ды вушкі да твара маскі.

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак


30-32 зрабіце надрэзы ды замацуйце іх з дапамогай клея, каб маска стала аб’емнай.

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак


Гатова! Засталося толькі зрабіць дыраколам дзве дырачкі па баках маскі ды прымацаваць гумку.
Го-го-го, Каза!  Майстэрня калядных масак

Засталося толькі вывучыць калядныя прыпеўкі ды зычэнні. Скачвайце нашы закладкі з прыпеўкамі ды накалядуйце вялікі мех шчасця!
А калі ў вас яшчэ няма каляднай зоркі, прапануем цудоўны майстар-класс ад майстрыцы выцінанкі Стасі Кузьміч, які можна паглядзець на канале ЭтнаТрадыцыі скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 12.01.2021
Опубликовано: Veronika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.