герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

«О Беларусь, мая шыпшына…»

6
1861
«О Беларусь, мая шыпшына…» 15 ліпеня 2020 года спаўняецца 120 год з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі – паэта, празаіка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я.Купалы.

Уладзімір Дубоўка чалавек надзвычай цікавага лёсу - паэт, празаік, мовазнаўца, перакладчык, літаратурны крытык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы. Геній беларускай зямлі, як называлі яго яшчэ пры жыцці калегі па цэху. А таксама яе сумленне і маральны арыенцір, як мяркуюць сёння біёграфы. Маючы за плячыма чатыры прысуду, дваццаць сем гадоў турмы, лагеры і спасылкі, гэты чалавек дажыў да вельмі шаноўнага ўзросту.

Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўшыся ў падвіленскай вёскі Манькавічы, апынуўся ў Маскве, стаў студэнтам Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя Валерыя Брусава, пасля сакратаром кабінета паэтыкі пры ім, быў улюбёным вучнем Брусава. Дубоўка быў супрацоўнікам першага пастпрэдства БССР пры ўрадзе РСФСР, 10 гадоў адпрацаваў у Крамлі, ва ўрадавых кабінетах.

Ён абнавіў слоўнік беларускай мовы за кошт ажыўлення даўно забытых слоў. Знайшоў магілу Максіма Багдановіча і першы расчытваў яго архіў. Заснаваў «Узвышша».

У беларускай паэзіі імя Уладзіміра Дубоўкі становіцца вядомым з 1921 года, калі газета «Савецкая Беларусь» надрукавала яго першы верш «Сонца Беларусі». А ўжо ў 1923 г. у Вільні выйшла яго першая паэтычная кніга «Строма». У Мінску выходзяць чарговыя кнігі яго паэзіі: «Там, дзе кіпарысы» (1925), «Трысцё» (1925), «Сгеdо» (1926), пазней у Маскве — зборнік «Наля» (1927).

Разгортваецца вельмі напружаная творчая і літаратурна-арганізацыйная праца Дубоўкі. Але над Уладзімірам Мікалаевічам , як і ў цэлым над «Узвышшам», навісла пагроза рэпрэсій і закрыцця за «адхіленне» ад «лініі партыі» ў галіне літаратуры.

Рэпрэсіі не прымусілі сябе доўга чакаць. Дваццаць сем шматпакутных гадоў правёў Уладзімір Дубоўка ў выгнанні, у абсалютнай творчай ізаляцыі. Пасля ссылкі ў Яранску (сем гадоў замест пяці) Дубоўку ў 1937 г. прыгаварылі да дзесяці гадоў канцлагера. Ён здолеў вытрымаць і гэтае выпрабаванне. Адбыўшы свой тэрмін у канцлагеры, Дубоўка разам з жонкай Марыяй Пятроўнай пасяліўся у Грузіі (яму было забаронена вяртацца ў Маскву або ў Беларусь). Аднак неўзабаве ў 1948 г. ён мусіў пакінуць і Грузію, бо як чалавека «заплямленага» перад уладай яго чакала так званае «вечнае пасяленне» ў Краснаярскім краі.

Пасля рэабілітацыі ў 1958 г. Уладзімір Дубоўка зноў пасяліўся ў Маскве. Ён часта прыязджаў на радзіму, у Беларусь. Займаўся тут выданнем сваіх кніг, дзе былі папраўлены многія вершы 20-х гадоў. Ён пісаў новыя творы, шмат перакладаў, напісаў казкі і аповесці для дзяцей. Значнымі творчымі дасягненнямі сталі для яго ў той час пераклады санетаў Шэкспіра і паэм Байрана.

Няпростымі былі для паэта адаптацыя ў новым жыцці, вяртанне да любімай літаратурнай справы пасля вымушанага перапынку. Гэта быў трэці круг яго лёсу, напоўнены мудрай цярплівасцю. Калі ён, сівабароды волат, зноў з'явіўся на літаратурным небасхіле, пачаў друкавацца, прымаць удзел у жывых літаратурных дыскусіях, удзельнічаць у сяброўскіх вечарынах і імпрэзах, ён працягваў заставацца загадкавым чалавекам-легендай. Дубоўка здзіўляў сучаснікаў. Здзіўляў у паводзінах, якія многія ўспрымалі за палахлівасць, адзначаючы, што ён быў занадта асцярожным у выказваннях; на пісьменніцкіх вечарынах неадменна падымаў тост «за кампартыю», асцерагаўся браць у бібліятэцы кнігі палітычнай тэматыкі, перарабляў на «патрэбу дня» ранейшыя свае вершы. Галоўным у гэтай ролі была глыбока схаваная іронія — адзінае, чым «зламаны» паэт мог «аддзячыць» «роднай савецкай уладзе».

Кнігу сваіх успамінаў У. Дубоўка назваў «Пялёсткі» (1973), нібыта вяртаючыся да ўлюбёных вобразаў сваёй маладосці, да кветкі-шыпшыны, у вобразе якой ён яшчэ ў 20-я гг. апаэтызаваў родную Беларусь. I яшчэ адзін вобраз быў мілы паэту — гэта вобраз узвышша. Перш чым гэтае сімвалічнае слова стала назвай літаратурнага згуртавання, яно сустракалася ў многіх яго ранніх вершах. Дубоўка нязменна адчуваў сябе на ўзвышшы - на ўзвышшы жыцця і літаратуры.

Творы Уладзіміра Дубоўкі ёсць у кожнай публічнай бібліятэцы. Унікальныя матэрыялы да 120-годдзя выйдуць у ліпеньскім нумары «Роднага слова» [ф7,ф8, ЦГБ ім. А.І.Герцына]. Больш падрабязна азнаёміцца з біяграфіяй пісьменніка можна на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі у віртуальным праекце “На хвалі часу, у плыні жыцця…” - Жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Дубоўкі: да 120-годдзя з дня нараджэння (1900 ці 1901 – 1976) – сайт скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 15.07.2020
Опубликовано: Lyudmila13


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.