У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адкрылася выстава «Як ты пішаш буквы, так я – узоры...». У экспазіцыі прадстаўлены ручнікі неглюбскай традыцыі ткацтва з фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. Некаторым з іх каля 100 гадоў. Дапаўняюць ручнікі рытуальныя рэчы, звязаныя з каляндарна-абрадавымі святамі, і фатаграфіі, якія паказваюць асноўны абрадавы круг беларусаў: Каляды, Гуканне вясны, Пахаванне стралы, Жніво.
Неглюбская традыцыя ткацтва захавала ўзоры-знакі, многім з якіх больш за 4 тысячы год. Аб тым, які сэнс скрыты ў іх, распавялі дырэктар Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Галіна Нячаева і загадчык філіяла музея Пётр Цалка.
Ручнікі былі для нашых продкаў спосабам размаўляць з багамі. Тыя ж функцыі выконвалі абрадавыя песні. Некалькі такіх песень выканала для гасцей загадчыца аддзела народнай традыцыйнай культуры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Глушэц.
Выстава «Як ты пішаш буквы, так я – узоры ...» працягнецца да 14 верасня. Уваход вольны
скачать dle 10.4фильмы бесплатно