Нарадзіўся 1.05.1946 г. у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Паэт і мастак.
Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта, аддзяленне журналістыкі Вышэйшай камсамольскай школы ў Маскве. Працаваў загадчыкам сектара друку абкама партыі, у органах унутраных спраў. Увесь час плённа супрацоўнічае ў мясцовым друку – “Гомельскай праўдзе”, “Вячэрнім Гомелі”, “Дачніку”. Друкаваўся таксама ў газеце “Чырвоная змена”, часопісе “Маладосць”, альманаху “Магістраль” і інш. выданнях. У 2001 г. была выдана кніга вершаў “Світанак”.
Неаднаразова ўдзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх выставах самадзейнага мастацтва, узнагароджаны дыпломамі, медалямі. А яго керамічныя работы выстаўляліся нават у Аўстрыі.
// Гомельская праўда.-1996.-30 крас.
// Світанак: вершы / М.Літвінаў.-Гомель.: РПУП “Полеспечать”, 2001.-С.3-4.
Нарадзілася ў в. Машавое Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыла Мсціслаўскае педагагічнае вучылішча і філфак Магілёўскага педагагічнага інстытута, працавала настаўніцай у Гомелі ў СШ №39.
Друкавалася ў часопісе “Нёман”, газетах “Гомельская праўда”, “Савецкі раён”. Выдала зборнікі “Гронка бацькавай каліны”, “Истина жизни”, “Благословенна встреча”. У сваіх вершах паказвае любоў да малай радзімы, дзе нарадзілася, любоў да прыроды. Зараз жыве ў Мінску.
Источник: // http://gomel-literatory.iatp.by
//Святло шчымлівай памяці: зб. вершаў паэтаў Гомельшчыны.-Гомель: Барк, 2006.-С.70.
Нарадзіўся ў 1939 г. у в.Цярэнічы Гомельскага раёна.
Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1961-1966).
Служыў на Ціхаакіянскім флоце, быў на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце.
Друкаваўся ў абласной і рэспубліканскай перыёдыцы, літаратурных альманахах, часопісе “Палессе”. У 1998 г. выйшаў паэтычны зборнік “Дарогі памяці”.
З 1986 па 2001 гады – начальнік упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама.
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.
//Святло шчымлівай памяці: зб. вершаў паэтаў Гомельшчыны.-Гомель: Барк, 2006.-С.72.
//Універсітэт літаратурны/ уклад. І.Ф.Штэйнер, І.А.Бароўская.-Гомель:УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2005.-С.87-88.
Родился 9 декабря 1964 г. в д. Гдень Брагинского района Гомельской области. В 1980 г. закончил Гденскую восьмилетнюю школу, в 1982 г. - Комаринскую СШ Брагинского района. Учился в Жодинском ПТУ-75. Откуда в 1983 г. был призван в армию. После демобилизации в 1985 г. поступил на библиотечный факультет Минского института культуры. Работает заместителем директора по научной работе в Гомельской областной универсальной библиотеке им. В.И.Ленина.
Литературным творчеством занимается со школьных лет. Стихи и проза публиковались в газетах "Гомельская праўда", "Гомельские ведомости", "Советский район", "Бобруйский курьер", "Знамя юности" и др. В 1993 г. в издательстве "Таволга" издана книга для детей "Сказки старого дома". "Самиздатом" издан сборник стихов "Жду снега".
В 2001 г. стал лауреатом литературного конкурса "Памяти И.П.Мележа", объявленного газетой "Гомельская праўда" и Гомельским отделением Союза писателей Беларуси. Имеется опыт журналистской деятельности - некоторое время являлся внештатным корреспондентом агентства БелаПАН по Гомелю. Статьи и информационные сообщения печатались в республиканских газетах "Звязда", "Знамя юности", минской газете "Добрый вечер". Рецензии на театральные постановки Гомельского областного драматического театра и Независимого театра публиковались в "Гомельскай праўдзе".
Источник: // http://pripyat.com/ru
// http://jumax.iatp.by/html/biografia.htm
//Святло шчымлівай памяці: зб. вершаў паэтаў Гомельшчыны.-Гомель: Барк, 2006.-С.186.
Наталля Марціновіч нарадзілася ў 1953 годзе ў Ленінградзе ў сям’і вайскоўца. Бацькі - родам з Мазыршчыны. Дашкольнае дзяцінства прайшло ў Польшчы. Пасля сям я жыла ў Эстоніі і на Украіне. У 1976 годзе сям’я пераязджае ў Мазыр. Наталля Марціновіч скончыла Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Ф. Сакалоўскага.
З 1975 года яна – выкладчыца ў Мазырскім музвучылішчы, жыве ў Мазыры.
Вершы пачала пісаць рана, першыя на беларускай мове былі надрукаваны ў мазырскай газеце “Камуніст Палесся”. Пазней з’явіліся публікацыі ў рэспубліканскім друку: часопісах “Маладосць”, “Крыніца” і інш. Пазней творы з’яўляюцца ў вучэбным дапаможніку “Пісьменніцы Беларусі” (1996), у калектыўным зборніку “Ты, Мазыр, - мой Парнас” (2001). У 1994 годзе з друку выйшаў паэтычны зборнік “Вечаровы твар”.
Наталля Марціновіч удзельнічала ў нарадзе маладых пісьменнікаў Беларусі ў Іслачы, выступала з вершамі на рэспубліканскім тэлебачанні. З’яўляецца членам літаб’яднання “Прыпяцкія хвалі” пры мясцовай газеце “Жыццё Палесся”.
// Прыпяцкая рапсодыя: нарысы / пад агульнай рэд. праф. І.Ф.Штэйнера.-Гомель: Сож, 2010.-С.220-222.
Нарадзілася ў 1947 г. у в. Маркавічы Гомельскага раёна. Вядомая беларуская паэтэса, член Саюза пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат шматлiкiх творчых конкурсаў. Шмат друкуецца, займаецца перакладамi замежных лiтаратараў.
Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. Працавала ў рэдакцыі раённай газеты “Маяк”, настаўніцай у школах Гомеля, рэдактарам Гомельскай студыі тэлебачання. Свой першы верш надрукавала ў раённай газеце “Ленiнец” у 1963 г.
Аўтар кніг паэзіі “Вясковая песня” (1984), “Бацькоўскі дом” (1989), “Званок у верасень” (1993), “Каласы болю” (1994), “Добры знак” (1997), “Пуціна годнасці” (2000), “Сарцавіна роду” (2002).
Друкавалася ў калектыўных зборніках паэзіі: “Мы – беларусы”, “Каласы роднай мовы”, “Матчына слова” і інш.
Лаўрэат літаратурных прэмій А.Грачанікава, І.Мележа, Баяна.
Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.
//Святло шчымлівай памяці: зб. вершаў паэтаў Гомельшчыны.-Гомель: Барк, 2006.-С.76
//Універсітэт літаратурны/ уклад. І.Ф.Штэйнер, І.А.Бароўская.-Гомель:УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2005.-С.97-98.
Нарадзіўся ў 1944 г. у Гомелі.
Скончыў мастацкае вучылішча (Чарнаўцы) і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Працаваў юрысконсультам, настаўнікам выяўленчага мастацтва ў СШ №41. Паэт. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг “Попел сэрца”, “Капли крови моей…», “Растаньне”. Друкаваўся ў калектыўных зборніках. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
//Святло шчымлівай памяці: зб. вершаў паэтаў Гомельшчыны.-Гомель: Барк, 2006.-С.80.
Родился 11 мая 1950 г. в г. Гомеле. Окончил Минский государственный институт культуры, руководитель хора. Работал руководителем кружка Дома детского и юношеского творчества Новобелицкого района.
Жил в Гомеле. Поэт. Пишет на русском языке. Автор книг поэзии: «Музыка смыслов», «Бездомные облака», «Черное солнце», «Библейская полынь», «Азбука звезд», «Апокалипсическая звезда», «Световые птицы».
Печатался в периодических изданиях Беларуси, России.
Член Союза российских писателей. Умер 8 сентября 2008 г.
Источник: // http://gomel-literatory.iatp.by
Мікола Мятліцкі нарадзіўся 20 сакавіка 1954 г. у в. Бабчын Хойніцкага раёна. У 1977 г. закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. З 1977 г. – супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1983 г. працуе рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Выйшлі зборнікі вершаў: «Абеліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1988), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславенне» (1991), «Чаканне сонца» (1994), «Бабчын. Кніга жыцця.» (1996), «Бабчин. Книга жизни» (1997), «На беразе маім» (2010) і інш. Для дзяцей – вершы: «Няправільныя санкі» (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.
//Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік.-Мн.: Маст. літ., 1994.-С.396.
Нарадзіўся 17.07.1959 у в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на Гомельскай вобласці. Празаік.
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1984). Працаваў у абласным і рэспубліканскім друку. З 1990 — адказны сакратар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Цяпер (2009) працуе галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Дзеяслоў». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1993). Жыве ў Мінску.
Аўтар кніг прозы «Ловы» (1992), «Сон між пачвар», «Шчасьце быць», «Жыць не страшна: фрэскі» (2008).
// Прыпяцкая рапсодыя: нарысы / пад агульнай рэд. праф. І.Ф.Штэйнера.-Гомель: Сож, 2010.-С.329-331.