Привет, Гость
» Правила пользования

Правила пользования

ПРАВIЛЫ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ-ФІЛІЯЛАМ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ “СЕТКА ПУБЛІЧНЫХ БІБЛІЯТЭК ГОРАДА ГОМЕЛЯ”



АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



Правiлы карыстання бібліятэкай-філіялам ДУ “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля” (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасцi з «Тыпавымi правiламi карыстання бiблiятэкамi ў Рэспублiцы Беларусь», зацверджанымі пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2008 г. №28 (са змяненнямі і дапаўненнямі) згодна з Законам «Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь», Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г.№413-3 i iншымi заканадаўчымi i падзаконнымi актамi Рэспублікі Беларусь, iснуючымi нарматыўнымi дакументамi ЮНЕСКА ў галiне бiблiятэчнай справы, якiя выкарыстоўваюцца ўсiмi бiблiятэкамi на тэрыторыi рэспублiкi незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi.

Фонды Бiблiятэкi з’яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам i ахоўваюцца дзяржавай. Усе грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з асабiстымi патрабаваннямi i iнтарэсамi маюць права на свабодны доступ да фондаў бiблiятэкi.

Парадак карыстання Бiблiятэкай, яе фондамi, пералiк асноўных паслуг устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з Статутам дзяржаўнай установы “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля”.

Бібліятэка забяспечвае бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў у чытальных залах і на абанементах, а таксама шляхам віртуальнага абслугоўвання праз уласны сайт.

Бібліятэка забяспечвае сацыякультурнае абслугоўванне карыстальнікаў праз разнастайныя формы работы выставачнага, экскурсійнага, культурна-дасугавага кірункаў.

Асобныя (дадатковыя) вiды паслуг, якiя не супярэчаць заканадаўству i мэтам бiблiятэкi, могуць быць платнымi.


ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНIКАЎ БIБЛIЯТЭКI



Права на карыстанне Бiблiятэкай мае кожны грамадзянiн незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасцi, адукацыi, сацыяльнага становiшча, палiтычных і рэлігійных перакананняў, прафесiйнай прыналежнасцi, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад формы ўласнасці.

Права карыстацца інфармацыйнымі рэсурсамі Бібліятэкі забяспечвае чытацкі білет, які выдаецца за плату пры рэгістрацыі ў Бібліятэцы.

Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка Бібліятэкі грамадзяніну неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу: пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

Усе карыстальнiкi Бiблiятэкі маюць права:

  • выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк тэхнічныя сродкі на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў;
  • атрымлiваць поўную iнфармацыю аб фондах і дакументах, кансультацыйную дапамогу ў пошуку i выбары крынiц iнфармацыi;
  • браць у часовае карыстанне любы дакумент з бiблiятэчных фондаў бясплатна або за вызначаную плату ў адпаведнасцi з Правiламi;
  • працягваць тэрмін карыстання дакументам пры ўмове яго прад'яўлення, захаванасці і адсутнасці на дадзены момант запытаў з боку іншых карыстальнікаў;
  • карыстацца паслугамi кнігаабмену сярод бібліятэк сеткі i iншымi вiдамi паслуг, у тым лiку платнымі, пералiк якiх вызначаецца Бiблiятэкай;
  • прымаць удзел у канферэнцыях, iмпрэзах, прэзентацыях i iншых мерапрыемствах, якiя праводзяцца Бiблiятэкай;
  • звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі Бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, якія датычацца абслугоўвання, набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг.
  • Правы грамадзян з фiзiчнымi недахопамi на бiблiятэчнае абслугоўванне забяспечваюцца спецыялізаваным аддзелам філіяла №5.


    АБАВЯЗКI КАРЫСТАЛЬНIКАЎ БIБЛIЯТЭКІ



    Карыстальнiкi Бiблiятэкі абавязаны выконваць Правiлы, якiя зацверджаны яе заснавальнiкам.

    Пры запiсе ў Бiблiятэку, а таксама штогод пры перарэгiстрацыi грамадзянiн павiнен: прад’явiць пашпарт, паведамiць неабходныя для афармлення звесткi, запоўнiць рэгiстрацыйныя дакументы i падцвердзiць згоду на выкананне Правiлаў сваiм подпiсам.

    Чытацкі білет выдаецца за плату тэрмінам на 3 гады згодна з прэйскурантам платных паслуг. Для яго афармлення неабходна прадаставіць фотаздымак. У выпадку страты чытацкага білета выдаецца новы на агульных умовах.

    Праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у адпаведнасці з устаноўленым Бібліятэкай парадкам і тэрмінам яе правядзення. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, Бібліятэкай не абслугоўваюцца.

    Своечасова паведамляць супрацоўнікам аб зменах пашпартных дадзеных, страце або крадзяжы білета чытача, часовага білета чытача.

     Карыстальнiкi абавязаны [u]беражлiва адносiцца[/u] да маёмасці Бібліятэкі, абсталявання, бiблiятэчных фондаў i [u]своечасова вяртаць[/u] дакументы ў азначаны Бiблiятэкай тэрмiн.

  • Тэрмiн карыстання лiтаратурай на абанеменце Бiблiятэкi – [b]30[/b] дзён. На выданнi, якiя карыстаюцца павышаным попытам сярод чытачоў або маюцца ў адзiным экзэмпляры, тэрмiн карыстання можа быць скарочаны да [b]5–10[/b] дзён. З літаратурай з фондаў чытальнай залы чытачы павінны працаваць ў памяшканні Бібліятэкі, або, па іх жаданню, яна выдаецца на дом у якасці платнай паслугі.
  • Чытач мае права падоўжыць карыстанне літаратурай яшчэ на 30 дзён пры ўмове прад’яўлення яе ў захаванасці і адсутнасці запытаў на дадзеныя дакументы з боку іншых карыстальнікаў.
  • Колькасць выдадзеных чытачу на абанеменце адзiнак друкаванай прадукцыi не павiнна перавышаць 7 экзэмпляраў.
  • Пры атрыманнi бiблiятэчных дакументаў з якiмi-небудзь дэфектамi карыстальнiкi паведамляюць аб гэтым бiблiятэкару, якi абавязаны рабiць на такiх дакументах паметкi.
  • Карыстальнiкi, якiя страцiлi дакументы з фонда Бiблiятэкi або нанеслi iм шкоду, павiнны замянiць iх адпаведна такiмi ж цi прызнанымi Бiблiятэкай раўназначнымi, а пры немагчымасцi замены – кампенсаваць страты ў формах i памерах, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.

    Карыстальнікі Бібліятэкі, прычыніўшыя шкоду маёмасці Бібліятэкі (камп’ютары, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і іншая маёмасць) кампенсуюць страты ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  • За страту дакументаў з фондаў Бiблiятэкi або нанясенне iм незаменнай шкоды непаўналетнiмi чытачамi адказнасць нясуць iх бацькi або апекуны, папячыцелi, дзiцячыя ўстановы, пад наглядам якiх яны знаходзяцца.
  • Непаўналетнiя чытачы нясуць матэрыяльную адказнасць за шкоду, якую нанеслi фонду Бiблiятэкi, у тым выпадку, калi яны маюць дастатковыя для пакрыцця шкоды заробкi або стыпендыi.
  • Захоўваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях Бібліятэкі, паважаць правы іншых карыстальнікаў, ветліва ставіцца да супрацоўнікаў і наведвальнікаў Бібліятэкі.

    Карыстальнікі павінны мець ахайны знешні выгляд, здаваць у гардэроб верхнюю вопратку, галаўныя ўборы, буйнагабарытныя сумкі і пакеты. У верхняй вопратцы чытачы не абслугоўваюцца.

    Прад'яўляць для прагляду сумкі, пакеты і іншыя рэчы, якія дазволена ўносіць у Бібліятэку.

    У надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акту і інш.) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.


    КАРЫСТАЛЬНІКАМ БІБЛІЯТЭКІ ЗАБАРАНЯЕЦЦА



    Уносіць у Бібліятэку любыя капіравальныя прыборы (сканеры, аўдыё-, фота- і відэаапаратуру), буйнагабарытныя сумкі і пакеты, рэжучыя і колючыя прадметы.

    У аддзелах абслугоўвання Бібліятэкі (абанемент, чытальная зала) карыстацца сотавымі тэлефонамі.

    Выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны і фотаапараты для відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў Бібліятэкі, інфармацыі з экранаў манітораў;

    Пераўсталёўваць праграмныя сродкі, адключаць ад сеткі тэхнічнае абсталяванне, знішчаць і рэдагаваць файлы, створаныя іншымі карыстальнікамі;

    Выносіць дакументы з аддзелаў і памяшканняў Бібліятэкі без адпаведных запісаў у формах уліку, прынятых Бібліятэкай.

    Ажыццяўляць дзеянні, якія наносяць шкоду дакументу (вырываць ці выразаць старонкі, рабіць паметкі, падкрэсліваць, калькіраваць малюнкі і карты, пісаць на аркушах паперы, пакладзеных на дакумент і г. д.).

    Рабіць паметкі на каталожных картках і вымаць іх з каталожных скрынак; браць без дазволу дакументы, атрыманыя іншымі карыстальнікамі.

    Уваходзіць ў памяшканне Бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў – асоб з аслабленым зрокам і асоб, страціўшых зрок, – у суправаджэнні сабакі-павадыра.

    Наведваць Бібліятэку ў стане алкагольнага, таксічнага і наркатычнага ап’янення. Карыстальнiкi ў нецвярозым стане не абслугоўваюцца.

    Прыходзіць у Бібліятэку ў неахайным знешнім выглядзе.

    Прымаць ежу і напоі ў залах Бібліятэкі.

    Парушаць грамадскі парадак.

    Курыць у памяшканнях Бібліятэкі.

    Самавольна размяшчаць у памяшканнях Бібліятэкі аб'явы, афішы і іншыя матэрыялы.

    Перадаваць чытацкі білет іншым асобам.

    Карыстальнiкi, якiя парушаюць Правiлы карыстання Бiблiятэкай, пазбаўляюцца права карыстання на тэрмiн ад 2-х да 6-цi месяцаў, а за асобныя парушэннi, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, нясуць адмiнiстрацыйную, грамадзянска-прававую (матэрыяльную) або крымiнальную адказнасць.


    АБАВЯЗКI БIБЛIЯТЭКІ ПА АБСЛУГОЎВАННЮ КАРЫСТАЛЬНIКАЎ



    Бiблiятэка абавязана:

  • садзейнiчаць рэалiзацыi неад’емнага права грамадзянiна на далучэнне да каштоўнасцей культуры i навукi, на свабодны пошук i атрыманне iнфармацыi незалежна ад яго палiтычных перакананняў і вераванняў;
  • афармляць рэгістрацыйныя формы (фармуляр чытача) у ручным або аўтаматызаваным рэжыме ў прысутнасці карыстальніка;
  • абслугоўваць карыстальнiкаў у адпаведнасцi з Статутам дзяржаўнай установы “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля” i Правiламi карыстання бiблiятэкай, якiя павiнны быць размешчаны ў даступным для азнаямлення месцы;
  • не выкарыстоўваць звесткi аб карыстальнiках i iх iнтарэсах у iншых мэтах, апрача навуковых i бiблiятэчна-вытворчых;
  • даваць карыстальнiкам поўную iнфармацыю аб наяўнасцi дакументаў у бiблiятэцы, забяспечваць iм магчымасць карыстання каталогамi, картатэкамi, аўтаматызаванымi базамi дадзеных, бiблiяграфiчнымi i iнфармацыйнымi дакументамi, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў;
  • забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, ствараць спрыяльныя ўмовы для работы ў бiблiятэцы, задавальняць патрэбы карыстальнiкаў у стварэннi пры бiблiятэцы аматарскiх аб’яднанняў, клубаў па iнтарэсах i г. д.

  • ВЫТРЫМКІ З ПАЛАЖЭННЯ АБ ПЛАТНЫХ ПАСЛУГАХ



    Платныя паслугi з’яўляюцца формай iнiцыятыўнай гаспадарчай дзейнасцi ДУ “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля”, якая накiравана на задавальненне дадатковых нетрадыцыйных запытаў розных груп карыстальнiкаў і прадугледжвае кампенсаваны характар узаемаадносін з імі.

    Дзейнасць бібліятэкі па аказанню платных паслуг вядзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    Цана на платную паслугу ўключае ўсе цэнаўтвараючыя элементы ў адпаведнасці з дзеючым у Рэспубліцы Беларусь парадкам цэнаўтварэння.

    Разлік за платныя паслугі ажыццяўляецца наяўнымі грашыма з выдачай касавага чэка (прыходнага ордэра), а таксама безнаяўным адлічэннем.


    УМОВЫ КАРЫСТАННЯ НЕКАТОРЫМІ ДАДАТКОВЫМI ПЛАТНЫМI ПАСЛУГАМI



    Бiблiятэка не прымае на ксеракапiраванне, раздрукоўку на прынтэры дакументы антыдзяржаўнага характару.

    Выхадны, святочны i санiтарны дні ўваходзяць у вызначаную плату за кнiгу, узятую з камерцыйнага фонду.

    Платная паслуга падрыхтоўкi бiблiяграфiчных спiсаў да 15 крынiц выконваецца да 7 дзён.

    Дублікат чытацкага білета выдаецца за плату, вызначаную ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    Падаўжэнне кніг, дакументаў звыш устаноўленага тэрміну карыстання з’яўляецца платнай паслугай. Выхадны, святочны i санiтарны дні ўваходзяць у вызначаную плату.

    скачать софт