Бібліятэка-філіял №2 17 сакавіка запрасіла вучняў 3 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №43» на фальклорна-абрадавую вечарыну «Вясна-красна прыйдзі да нас». Школьнікі пазнаёміліся з абрадам гукання вясны, паслухалі песні-вяснянкі, з дапамогай якіх нашы продкі заклікалі вясну. Адну з такіх вяснянак яны развучылі разам з бібліятэкарам і карысталіся ёй падчас гульні «Кола веснавога сонейка».
Вучні даведаліся, чаму нашы продкі шанавалі жаўрукоў і як яны сустракалі гэтых вястуноў цяпла. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне «Птушыны базар». Яны ўгадвалі птушак па гукам, складвалі прыказкі, адгадвалі загадкі, успаміналі народныя прыкметы, звязаныя з птушкамі. Потым школьнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у гульне «Птушыны лавец».
Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі птушак з паперы і развесілі іх на галінках дрэў. Вучні заўважылі, што вяснавое сонейка вітала іх сваімі лагоднымі праменьчыкамі. Такім чынам ім пашчасціла заклікаць вясну. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта «Часоў злучальная нітка».
скачать dle 10.4фильмы бесплатно