Привет, Гость
» » Віншуем з юбілеем Міхаіла Міхайлавіча Болсуна
  • Не нравится
  • +2
  • Нравится

Віншуем з юбілеем Міхаіла Міхайлавіча Болсуна

Категория: Новости библиотек Просмотров: 658
Віншуем з юбілеем Міхаіла Міхайлавіча Болсуна

23 лютага адзначае свой 75-ты дзень нараджэння гомельскі пісьменнік і журналіст Міхаіл Міхайлавіч Болсун

Паважаны Міхаіл Міхайлавіч!

Віншуем Вас з юбілеем!

З нагоды дня Вашага нараджэння прыміце самыя цёплыя віншаванні!

Калектыў ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» ганарыцца шматгадовым сяброўствам і плённым супрацоўніцтвам з Вамі.

Міхаіл Міхайлавіч, прыміце самыя добрыя пажаданні, няхай цяпло душы, якое Вы аддаеце людзям, вяртаецца да Вас здароўем, шчасцем, энергіяй для новых творчых здзяйсненняў.










Міхаіл Болсун – гомельскі паэт, празаік,член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў; лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа, Міжнароднай літаратурнай прэміі Баяна (2013), абласной прэміі імя Анатоля Грачанікава (2013), літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі «Паэзія» (2016); узнагароджаны ганаровым знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру» (2014 год), ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна.

Міхаіл Міхайлавіч – аўтар шасці паэтычных зборнікаў: «Яблыня ў фаце», «Там, дзе задумлівы Сож…», «Далоні цёплыя зямлі», «Спатканне з поўняй», «Пад сузор’ем дабрыні», «Роднае, блізкае», а таксама кнігі нарысаў «Чечерский след в науке». 34 гады працуе ў журналістыцы. Друкуецца ў калектыўных зборніках Беларусі, Расіі, Украіны, шматлікіх газетах і часопісах. Піша на беларускай мове.

28 лютага а 17-й гадзіне ў літаратурна-мастацкім салоне «Сустрэчы на Замкавай» пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І.Герцэна адбудзецца юбілейны вечар да 75-годдзя Міхаіла Болсуна «Я тым шчаслівы, што жыву».

Запрашаем!
дата: 23.02.2017
автор: Дарья


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии


Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.