герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

2
4439
20 і 21 лютага ў бібліятэках ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» пройдуць мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы.

Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны рашэннем сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Тэма Дня 2017 года – «На шляху да ўстойлівай будучыні з дапамогай шматмоўнай адукацыі».

21 лютага ва ўсіх бібліятэках ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» пройдзе акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску». На працягу дня супрацоўнікі будуць размаўляць з наведвальнікамі на беларускай мове, чытачоў будуць знаёміць з літаратурай беларускіх аўтараў і на беларускай мове.

У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна ў гэты дзень наведвальнікам прапануюць напісаць іх самыя любімыя словы на беларускай мове, а затым з гэтых слоў складуць букет «Нашы любімыя словы».

У бібліятэках-філіялах у гэтыя дні пройдуць:
20 лютага ў 16.00 «Роднай мовы пералівы» – урок роднага слова /филиал №12/

21 лютага
11.00 «Знаёмыя імёны, вядомыя назвы» – вiктарына /филиал №4/
11.00 «Невычэрпнае багацце мовы матчынай» – інфармацыйна-пазнавальная гадзіна /филиал №10/
12.00 «Жыву ў Беларусі і мовай сваёй ганаруся» – гульня-віктарына /филиал №1/
12.00 «Таямніца матчынага слова» – віктарына /филиал №17/
13.00 «У родным слове – цэлы свет» – гадзіна роднай мовы /филиал №6/
13.00 «Свая зямля – вось што аснова» – гульня па матывах паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» /филиал №7/
13.00 «Матчына мова – родная мова» – літаратурна-паэтычны час /филиал №11/
13.10 «Мова – усiм ведам ключ» – квэст /филиал №4/

«Ільецца песняй мова родная» – дзень беларускай кнігі (сумесна з факультэтам беларускай мовы і літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны): «Любі и паважай мову матчыну!» – паэтычныя гонкі (11.00); «Роднае слова – маё люстэрка» – лінгвістычны рынг (14.00) /филиал №16/

Кніжна-ілюстрацыйныя выставы:
«Слова роднае – вечнасці след» (12-21.02; ЦГБ)
«Рыцары роднага слова» (15-28.02; ф. №2)
«Твае першыя кніжкі па-беларуску» (15-28.02; ф. №2)
«Родной язык – народа достояние…» (21-25.02; ф. №3)
«Жывая крыніца беларускай мовы» – выстава-прэзентацыя кніг беларускіх аўтараў (18-28.02; ф. №4)
«Родная мова – крыніца нацыянальнай самасвядомасці» – выстава-крыжаванка (11-28.02; ф. №5)
«Родная мова – бясценная спадчына» (20-26.02; ф. №10)
«Блiзкая сэрцу матчына мова» – выстава-агляд літаратурна-мастацкіх выданняў (13-26.02; ф. №17)

Запрашаем!скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 17.02.2017
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.