Привет, Гость
» » Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
  • Не нравится
  • +1
  • Нравится

Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча

Категория: Новости библиотек / Анонс Просмотров: 1091
Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча29 сакавіка ў 17.00 у літаратурна-мастацкім салоне «Сустрэчы на Замкавай» цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І.Герцэна адбудзецца творчы вечар старшыні Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзіміра Гаўрыловіча.

Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч – празаік, публіцыст. З`яўляецца членам творчых аб’яднанняў «Беларускі саюз журналістаў» і «Саюз пісьменнікаў Беларусі», узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі», уласны карэспандэнт газеты «Беларускі час» па Гомельскай вобласці.

Уладзімір Гаўрыловіч – аўтар 16 кніг прозы і публіцыстыкі: «Споднія яблыкі», «Забранае шчасце», «Глыбокія карані», «На варце – днём і ноччу», «На мяжы», «Плата за каханне», «Адкрый сваё сэрца», «Запах черёмухи», «Вяртанне», «Анёлак мой, Анёлак... », «Цяпло маладзіка», «Скажы, што кахаешь... », «Дзе над горадам лунаюць буслы», «Крокі па родная зямлі», «Запрашэнне. Eingeladen! Приглашение» і інш. Укладальнік-рэдактар альманахаў «Літаратурная Гомельшчына», рэдактар многіх аўтарскіх прац і кніг. Пераможца і лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных прэмій і конкурсаў.

Друкуецца ў перыядычным друку Беларусі, Расіі, Украіны. Асобныя творы перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую, англійскую мовы.
Пісьменнік пільна ўглядаецца ў з’явы рэчаіснасці, даследуе паводзіны чалавека ў канкрэтных жыццёвых сітуацыях. Герой яго твораў часцей за ўсё просты чалавек, асоба, якая годна нясе ў сабе рысы беларускага характару. Аўтар умее зацікавіць, заінтрыгаваць чытача, прымусіць яго сачыць за развіццём падзей, хаця часцей за ўсё фінал твора аказваецца нечаканым і зусім непрадказальным.
Уладзімір Гаўрыловіч піша раманы, аповесці, апавяданні, спрабуе сябе ў драматургіі.

На вечары пойдзе размова аб жыцці і творчасці пісьменніка, аб стане сучаснай беларускай літаратуры, прагучаць урыўкі з твораў Уладзіміра Гаўрыловіча ў выкананні аўтара.

На салон запрошаны члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, творчая інтэлігенцыя горада, калегі, сябры, чытачы бібліятэкі.
дата: 23.03.2016
автор: Дарья


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии


Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.