Привет, Гость
» Краязнаўчы каляндар 2018

Краязнаўчы каляндар 2018


2018
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• 2018 •

370 гадоў таму пачалася Антыфеадальная вайна 1648-1651 (у Гомелі ішла з мая 1648 да пачатку восені 1651 г.).

245 гадоў таму (1773) Гомель стаў цэнтрам аднайменнага павета Рагачоўскага намесніцтва.

225 гадоў таму (1793) пабудавана Ільінская царква – помнік драўлянага дойлідства.

145 гадоў таму (1873) праз Гомель прайшла Лібава-Роменская чыгунка, якая звязала Прыбалтыку з Украінай; узнік пасёлак Касцюкоўка як станцыя Лібава-Роменскай чыгункі; адкрыта царкоўна-прыхадское двухкласнае вучылішча з рамесным ухілам.

130 гадоў таму (1888) праз Гомель пракладзена Палеская чыгунка, якая звязала поўдзень Беларусі з Расіяй (Брэст-Бранск).

130 гадоў (1888) з часу заснавання станкабудаўнічага завода імя С.М. Кірава (зараз ТАА "СтанкаГомель").

120 гадоў таму (1898) пабудавана Гомельская мужчынская класічная гімназія (зараз будынак БелДУТа). Архітэктар С. Шабунеўскі; у Гомелі на р. Сож устаноўлены гідралагічны пост.

120 гадоў (1898) з дня нараджэння Азрыэля Абрамавіча Жаркоўскага, сакратара Гомельскага савета прафсаюзаў (1918).

115 гадоў таму (1903) адкрыта павятовая бальніца (з 1919 – гарадская, з 1977 – гарадская бальніца хуткай дапамогі); у Гомелі пабудаваны так званы “Дом врача” (цяпер Дом грамадзянскіх абрадаў па вул. Ірынінскай); адбыліся велагонкі на трэку пажарнага таварыства – першыя ў Гомелі спартыўныя спаборніцтвы.

115 гадоў (1903- 1987) з дня нараджэння Косых Міхаіла Макаравіча, удзельніка баёў за вызваленне Гомеля, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля.

115 гадоў (1903) з часу яўрэйскага пагрома ў Гомелі.

110 гадоў таму (1908) у Гомелі адкрыта прыватная жаночая гімназія М.А. Табалевіч-Федароўскай; заснавана музычна-драматычнае таварыства (дзейнічала да канца 1914).

110 гадоў (1908) з часу выдання газеты “Гомельский вестник” (1908-1909 ).

105 гадоў (1913) з часу адкрыцця ў Гомелі Фёдара-Ірынінскай вочнай лякарні на сродкі І.І. Паскевіч.

105 гадоў таму (1913) у Гомелі прайшлі першыя на Беларусі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў закрытым памяшканні.

105 гадоў (1913) з дня нараджэння Купцова Сяргея Паўлавіча (у гады Вялікай Айчыннай вайны – сакратар Гомельскага падпольнага гаркама камсамола), Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля.

100 гадоў таму (1918) Гомель наведалі Аркадзь Аверчанка, рускі пісьменнік і Леанід Уцёсаў, эстрадны спявак.

100 гадоў (1918) з часу заснавання клуба чыгуначнікаў (зараз Палац культуры чыгуначнікаў имя У. І. Леніна).

90 гадоў (1928) з часу адкрыцця 3-й гарадской клінічнай бальніцы.

90 гадоў (1928) з часу стварэння Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна.

85 гадоў (1933) з часу заснавання Гомельскага вінаробчага завода.

80 гадоў (1938) з часу заснавання Гомельскага падшыпнікавага завода.

80 гадоў (1938) з часу стварэння Гомельскага электратэхнічнага завода.

75 гадоў (1943) з часу стварэння ААТ “Гамяльчанка”.

60 гадоў (1958) з часу заснавання завода “Гомелькабель”.

60 гадоў (1958) з часу заснавання завода гандлёвага абсталявання.

60 гадоў (1958) з часу ўтварэння абласнога аддзялення Саюза журналістаў Беларусі.

50 гадоў (1968) з часу стварэння Гомельскага абласнога тэатра лялек (зараз Тэатральна-відовішчная ўстанова “Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек”.

50 гадоў (1968) з часу адкрыцця помніка вызвалення Гомеля – танка Т-34 на плошчы Паўстання.

50 гадоў (1968) з часу адкрыцця мемарыяльнай дошкі Кунцэвічу Мікалаю Мікалаевічу (у гады Вялікай Айчыннай вайны быў камісарам 2-га батальёна Гомельскага палка народнага апалчэння) на будынку тэхнікума чыгуначнага транспарту (з мая 2015 г. – Гомельскі каледж – філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»).

50 гадоў (1968) з часу адкрыцця Гомельскага аэрапорта.

50 гадоў (1968) з дня адкрыцця ў Гомелі завочнага факультэта Маскоўскага кааператыўнага інстытута (з 1975 – Гомельскі філіял гэтага інстытута, з 1979 - Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза, з 2001 - Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі).

50 гадоў (1968) з дня адкрыцця парка “Фестывальны”. Устаноўлены помнік Вызвалення. Насыпаны курган Славы.

50 гадоў (1968) з дня адкрыцця ў Гомелі агульнага факультэта Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічнага інстытута пры ВА «Гомсельмаш» (з 1973 - Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт), з 1981 - Гомельскі політэхнічны інстытут, з 1998 - Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога).

40 гадоў (1978) з часу адкрыцця помніка П.І. Чайкоўскаму.

35 гадоў (1983) з часу адкрыцця бюста двойчы Герою сацпрацы А.А. Грамыку.

25 гадоў (1993) з часу стварэння Таварыства Кірылы Тураўскага.

25 гадоў таму (1993) Біяграфічным цэнтрам у Кембрыджы прысвоена ганаровае званне “Чалавек XX стагоддзя” мастаку Г. Вашчанку.

15 гадоў (2003) з часу адкрыцця першай чаргі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека.

15 гадоў (2003) з часу адкрыцця помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Любенскім мікрараёне.

15 гадоў (2003) з часу адкрыцця Спаса-Праабражэнскай царквы на беразе Валатаўскога возера.

15 гадоў (2003) з дня адкрыцця бюста беларускаму паэту Янку Купалу. Яго імя прысвоена скверу.

15 гадоў (2003) з дня адкрыцця бронзавага помніка княгіне Ірыне Паскевіч.

скачать софт