Привет, Гость
  • Нравится
  • 2

Літаратурны анлайн-конкурс “Беларускі салавей”


Категория: Разное / Я люблю тебя, Беларусь! Просмотров: 426
Літаратурны анлайн-конкурс “Беларускі салавей”

Да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі з 1 па 31 кастрычніка 2021 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць літаратурны конкурс "Беларускі салавей".

Гэта ўжо другі конкурс у рамках праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця", прысвечаны творчасці пісьменнікаў літаратурнага аб'яднання "Маладняк", які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам "Звязда".

Нацыянальная бібліятэка на сваім партале прадстаўляе шмат інфармацыі аб выбітных асобах літаратурнай арганізацыі "Маладняк" (1923–1928) і яе актыўных дзеячах. Творчая дзейнасць пісьменнікаў-удзельнікаў праекта уваходзіць у агульнаадукацыйную праграму навучання. Матэрыялы праекта могуць быць карыснымі як выкладчыкам, так і навучэнцам для пашырэння і сістэматызацыі ведаў па прадмеце.

Далучыцца да конкурсу "Беларускі салавей" могуць усе жадаючыя незалежна ад узросту. Работы будуць прымацца ў перыяд з 1 па 31 кастрычніка 2021 года. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна напісаць эсэ з сюжэтнай лініяй (prequel, sequel або spin-off) па адным з прапанаваных твораў Змітрака Бядулі: "Салавей", "Сярэбраная табакерка", "Бондар", "На Каляды к сыну".

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на старонцы праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця" і непасрэдна на старонцы літаратурнага конкурсу "Беларускі салавей".

Спампаваць палажэнне аб конкурсе.

nlb.byскачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 16.09.2021
опубликовано: Lyudmila13


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии