Привет, Гость

Правила пользования

ПРАВIЛЫ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ-ФІЛІЯЛАМ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ “СЕТКА ПУБЛІЧНЫХ БІБЛІЯТЭК ГОРАДА ГОМЕЛЯ”



АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



Правiлы карыстання бібліятэкай-філіялам ДУ “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля” (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г.№413-3, са Статутам дзяржаўнай установы “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля”.

Фонды Бiблiятэкi з’яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам i ахоўваюцца дзяржавай. Усе грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з асабiстымi патрабаваннямi i iнтарэсамi маюць права на свабодны доступ да фондаў бiблiятэкi.

Бібліятэка забяспечвае бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў у залах і на абанементах, а таксама шляхам віртуальнага абслугоўвання праз сайт установы “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля”

Бібліятэка забяспечвае сацыякультурнае абслугоўванне карыстальнікаў праз разнастайныя формы работы выставачнага, экскурсійнага, культурна-дасугавага кірункаў.

Асобныя (дадатковыя) вiды паслуг, якiя не супярэчаць заканадаўству i мэтам бiблiятэкi, могуць быць платнымi.


ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНIКАЎ БIБЛIЯТЭКI



Права на карыстанне Бiблiятэкай мае кожны грамадзянiн незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасцi, адукацыi, сацыяльнага становiшча, палiтычных і рэлігійных перакананняў, прафесiйнай прыналежнасцi, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад формы ўласнасці.

Права карыстацца інфармацыйнымі рэсурсамі Бібліятэкі забяспечвае чытацкі білет, які выдаецца за плату пры рэгістрацыі ў Бібліятэцы.

Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка Бібліятэкі грамадзяніну неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу: пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца.

Усе карыстальнiкi Бiблiятэкі маюць права:

- атрымлiваць поўную iнфармацыю аб фондах і дакументах, кансультацыйную дапамогу ў пошуку i выбары крынiц iнфармацыi;

- браць у часовае карыстанне любы дакумент з бiблiятэчных фондаў;

- працягваць тэрмін карыстання дакументам пры ўмове яго прад'яўлення, захаванасці і адсутнасці на дадзены момант запытаў з боку іншых карыстальнікаў;

- карыстацца паслугамi кнігаабмену сярод бібліятэк сеткі i iншымi вiдамi паслуг, у тым лiку платнымі, пералiк якiх вызначаецца Бiблiятэкай;

- прымаць удзел у канферэнцыях, iмпрэзах, прэзентацыях i iншых мерапрыемствах, якiя праводзяцца Бiблiятэкай;

- звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі Бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, якія датычацца абслугоўвання, набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг;

- выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк тэхнічныя сродкі на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў.


АБАВЯЗКI КАРЫСТАЛЬНIКАЎ БIБЛIЯТЭКІ



Карыстальнiкi Бiблiятэкі абавязаны выконваць Правiлы карыстання бібліятэкай.

Пры запiсе ў Бiблiятэку, а таксама штогод пры перарэгiстрацыi грамадзянiн павiнен: прад’явiць пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, паведамiць неабходныя для афармлення звесткi, запоўнiць рэгiстрацыйныя дакументы i падцвердзiць згоду на выкананне Правiлаў сваiм подпiсам.

Дзеці і падлеткі да 16 гадоў запісваюцца ў бібліятэку на падставе пашпарта альбо пашпарта бацькоў ці асоб, пад наглядам якіх яны знаходзяцца, спраўкі з навучальнай установы. Згоду на выкананне правiлаў карыстання бібліятэкай за дзецей да 4-га класса навучання могуць падцвердзіць сваiм подпiсам бацькі, асобы, пад наглядам якіх знаходзяцца дзеці, супрацоўнікі дзіцячых устаноў.

Пры разавым наведванні бібліятэкі чытач мае права запісацца ў бібліятэку на падставе пасведчання аб нараджэнні, студэнцкага білета, вадзіцельскага і пенсійнага пасведчання. У гэтым выпадку чытацкі білет не выдаецца, чытач мае права карыстацца выданнямі толькі ў бібліятэцы.

Чытацкі білет выдаецца за плату тэрмінам на 3 гады згодна з прэйскурантам платных паслуг. Для яго афармлення неабходна прадаставіць фотаздымак. У выпадку страты чытацкага білета выдаецца новы на агульных умовах.

Праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у адпаведнасці з устаноўленым Бібліятэкай парадкам і тэрмінам яе правядзення. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, Бібліятэкай не абслугоўваюцца.

Своечасова паведамляць супрацоўнікам аб зменах пашпартных дадзеных, страце або крадзяжы білета чытача, часовага білета чытача.

Карыстальнiкi абавязаны беражлiва адносiцца да маёмасці Бібліятэкі, абсталявання, бiблiятэчных фондаў i своечасова вяртаць дакументы ў азначаны Бiблiятэкай тэрмiн.

Тэрмiн карыстання лiтаратурай на абанеменце Бiблiятэкi – 30 дзён. На выданнi, якiя карыстаюцца павышаным попытам сярод чытачоў або маюцца ў адзiным экзэмпляры, тэрмiн карыстання можа быць скарочаны да 5–10 дзён. З літаратурай з фондаў чытальнай залы чытачы павінны працаваць ў памяшканні Бібліятэкі, або, па іх жаданню, яна выдаецца на дом у якасці платнай паслугі.

Чытач мае права падоўжыць карыстанне літаратурай яшчэ на 30 дзён пры чарговым наведванні альбо праз “Кабінет чытача” на афіцыйным сайце ўстановы альбо патэлефанаваў у бібліятэку, пры ўмове адсутнасці запытаў на дадзеныя дакументы з боку іншых карыстальнікаў.

Колькасць выдадзеных чытачу на абанеменце адзiнак друкаванай прадукцыi не павiнна перавышаць 7 экзэмпляраў.

Пры атрыманнi бiблiятэчных дакументаў з якiмi-небудзь дэфектамi карыстальнiкi паведамляюць аб гэтым бiблiятэкару, якi абавязаны рабiць на такiх дакументах паметкi.

Карыстальнiкi, якiя страцiлi дакументы з фонду Бiблiятэкi або нанеслi iм шкоду, павiнны замянiць iх адпаведна такiмi ж цi прызнанымi Бiблiятэкай раўназначнымі.

Карыстальнікі Бібліятэкі, якiя нанеслi шкоду маёмасці Бібліятэкі (камп’ютары, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і іншая маёмасць) кампенсуюць страты ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

За страту дакументаў з фондаў Бiблiятэкi або нанясенне iм незаменнай шкоды непаўналетнiмi чытачамi адказнасць нясуць iх бацькi або апекуны, папячыцелi, дзiцячыя ўстановы, пад наглядам якiх яны знаходзяцца.

Захоўваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях Бібліятэкі, паважаць правы іншых карыстальнікаў, ветліва ставіцца да супрацоўнікаў і наведвальнікаў Бібліятэкі.

Карыстальнікі павінны мець ахайны знешні выгляд, здаваць у гардэроб верхнюю вопратку, галаўныя ўборы, буйнагабарытныя сумкі і пакеты.

Прад'яўляць для прагляду сумкі, пакеты і іншыя рэчы, якія дазволена ўносіць у Бібліятэку.

У надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акту і інш.) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.


КАРЫСТАЛЬНІКАМ БІБЛІЯТЭКІ ЗАБАРАНЯЕЦЦА



Уносіць у Бібліятэку любыя капіравальныя прыборы (сканеры, аўдыё-, фота- і відэаапаратуру), буйнагабарытныя сумкі і пакеты, рэжучыя і колючыя прадметы.

Выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны і фотаапараты для відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў Бібліятэкі, інфармацыі з экранаў манітораў;

Пераўсталёўваць праграмныя сродкі, адключаць ад сеткі тэхнічнае абсталяванне, знішчаць і рэдагаваць файлы, створаныя іншымі карыстальнікамі;

Выносіць дакументы з аддзелаў і памяшканняў Бібліятэкі без адпаведных запісаў у формах уліку, прынятых Бібліятэкай.

Ажыццяўляць дзеянні, якія наносяць шкоду дакументу (вырываць ці выразаць старонкі, рабіць паметкі, падкрэсліваць, калькіраваць малюнкі і карты, пісаць на аркушах паперы, пакладзеных на дакумент і г. д.).

Рабіць паметкі на каталожных картках і вымаць іх з каталожных скрынак; браць без дазволу дакументы, атрыманыя іншымі карыстальнікамі.

Уваходзіць ў памяшканне Бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў – асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок, у суправаджэнні сабакі-павадыра.

Наведваць Бібліятэку ў стане алкагольнага, таксічнага і наркатычнага ап’янення. Карыстальнiкi ў нецвярозым стане не абслугоўваюцца.

Прыходзіць у Бібліятэку ў неахайным знешнім выглядзе.

Прымаць ежу і напоі ў залах Бібліятэкі.

Парушаць грамадскі парадак.

Курыць у памяшканнях Бібліятэкі.

Самавольна размяшчаць у памяшканнях Бібліятэкі аб'явы, афішы і іншыя матэрыялы.

Перадаваць чытацкі білет іншым асобам.

Карыстальнiкi, якiя парушаюць Правiлы карыстання Бiблiятэкай, пазбаўляюцца права карыстання на тэрмiн ад 2-х да 6-цi месяцаў, а за асобныя парушэннi, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, нясуць адмiнiстрацыйную, грамадзянска-прававую (матэрыяльную) або крымiнальную адказнасць.


АБАВЯЗКI БIБЛIЯТЭКІ ПА АБСЛУГОЎВАННЮ КАРЫСТАЛЬНIКАЎ



Бiблiятэка абавязана:

  • садзейнiчаць рэалiзацыi неад’емнага права грамадзянiна на далучэнне да каштоўнасцей культуры i навукi, на свабодны пошук i атрыманне iнфармацыi;
  • афармляць рэгістрацыйныя формы (фармуляр чытача) ў ручным або аўтаматызаваным рэжыме ў прысутнасці карыстальніка;
  • абслугоўваць карыстальнiкаў у адпаведнасцi са Статутам дзяржаўнай установы “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля” i Правiламi карыстання бiблiятэкай;
  • не выкарыстоўваць звесткi аб карыстальнiках i iх iнтарэсах у iншых мэтах, апрача навуковых i бiблiятэчна-вытворчых;
  • даваць карыстальнiкам поўную iнфармацыю аб наяўнасцi дакументаў у бiблiятэцы, забяспечваць iм магчымасць карыстання каталогамi, картатэкамi, аўтаматызаванымi базамi дадзеных, бiблiяграфiчнымi i iнфармацыйнымi дакументамi, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў;
  • забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, ствараць спрыяльныя ўмовы для работы ў бiблiятэцы, задавальняць патрэбы карыстальнiкаў у стварэннi пры бiблiятэцы аматарскiх аб’яднанняў, клубаў па iнтарэсах i г. д.

  • ВЫТРЫМКІ З ПАЛАЖЭННЯ АБ ПЛАТНЫХ ПАСЛУГАХ



    Платныя паслугi з’яўляюцца формай iнiцыятыўнай гаспадарчай дзейнасцi ДУ “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля”, якая накiравана на задавальненне дадатковых нетрадыцыйных запытаў розных груп карыстальнiкаў і прадугледжвае кампенсаваны характар узаемаадносін з імі.

    Дзейнасць бібліятэкі па аказанню платных паслуг вядзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    Цана на платную паслугу ўключае ўсе цэнаўтвараючыя элементы ў адпаведнасці з дзеючым у Рэспубліцы Беларусь парадкам цэнаўтварэння.

    Разлік за платныя паслугі ажыццяўляецца наяўнымі грашыма з выдачай касавага чэка, а таксама безнаяўным адлічэннем.


    УМОВЫ КАРЫСТАННЯ НЕКАТОРЫМІ ДАДАТКОВЫМI ПЛАТНЫМI ПАСЛУГАМI



    Бiблiятэка не прымае на ксеракапiраванне, раздрукоўку на прынтэры дакументы антыдзяржаўнага характару.

    Выхадны, святочны i санiтарны дні ўваходзяць у вызначаную плату за кнiгу, узятую з камерцыйнага фонду.

    Платная паслуга падрыхтоўкi бiблiяграфiчных спiсаў да 15 крынiц выконваецца да 7 дзён.

    Падаўжэнне кніг, дакументаў звыш устаноўленага тэрміну карыстання з’яўляецца платнай паслугай. Выхадны, святочны i санiтарны дні ўваходзяць у вызначаную плату.

    скачать софт