Привет, Гость
  • Нравится
  • 3

Хто стаў пераможцам Нацыянальнай літаратурнай прэміі?


Категория: Литературные новости Просмотров: 422
6 верасня на галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах падчас урачыстага адкрыцця фестывалю адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Хто стаў пераможцам Нацыянальнай літаратурнай прэміі?


У сямі намінацыях конкурсу было прадстаўлена больш за 80 аўтараў. Пасля абмеркавання экспертнага савета на разгляд журы былі адабраны 64 работы.


Лепшым празаікам прызнаны Уладзімір Сцяпан (зборнік аповесцей і апавяданняў «Хвалі»), журналіст газеты «СБ. Беларусь сегодня»
Хто стаў пераможцам Нацыянальнай літаратурнай прэміі?
Кожнае мастацтва імкнецца выйсці за свае межы. Проза Уладзіміра Сцяпана – яскравы прыклад такога памкнення. Пра што б ён ні пісаў, перад чытачом імгненна ўзнікае выява. Чытаеш словы, а бачыш людзей, краявіды, рэчы, пра якія сказана ўсяго некалькі сказаў. У нечым такая выяўленчая проза нагадвае мастацкае і дакументальнае кіно, дзе камера фіксуе дробныя дэталі і вялікія панарамы. Але ўсе карціны працуюць на сюжэт твора, на яго змест.











Аўтарам лепшай кнігі паэзіі – Валерый Грышкавец з Пінска (зборнік «Застаюся назаўсёды» /«Остаюсь навсегда»)


Аўтар лепшай кнігі публіцыстыкі – Ігар Пракаповіч з Паставаў («Пастаўшчына»)
Хто стаў пераможцам Нацыянальнай літаратурнай прэміі?
Падарожжа знаёміць з найбольш цікавымі мясцінамі, а таксама са знакамітымі людзьмі Пастаўскага раёна. Большасць аб’ектаў – гэта невядомыя або малавядомыя мясціны і помнікі прыроды, гісторыі, культуры, якія аўтар вывучаў у экспедыцыях на працягу 30 гадоў. Выданне можа стаць своеасаблівай “падарожнай кніжыцай” для ўсіх, хто прыязджае на Пастаўшчыну.












Лепшым дзіцячым пісьменнікам – Кацярына Хадасевіч-Лісавая (кніга-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці»)
Хто стаў пераможцам Нацыянальнай літаратурнай прэміі?
У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашы продкі часам бачылі іх на свае вочы. Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не сустрэне русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў… Дзе яны падзеліся? Пра ўсіх не ведаю, але некаторыя з іх перасяліліся ў сучасныя казкі аб далёкім мінулым і набылі новыя рысы характараў, нават крыху знешнасць змянілі. Старонкі выдання не толькі пакажуць міфічных істот, але і адкрыюць іх таямніцы. Адметнасць кнігі-квэста ў тым, што чытач становіцца адным з галоўных герояў і ў пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота ці Таямнічае возера.








У намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» перамог Іван Саверчанка (кніга «Магія слова»)
Хто стаў пераможцам Нацыянальнай літаратурнай прэміі?
У кнізе прадстаўлены творчыя партрэты найбольш яркіх майстроў слова Беларусі XII-XVII стст. Усебакова асветлены ўклад старажытных аўтараў у развіццё беларускай літаратуры, пашырэнне тэматычных і жанравых гарызонтаў нацыянальнага прыгожага пісьменства. Раскрываюцца мастацкія стратэгіі, творчы метад і ідэйныя пошукі выдатных пісьменнікаў-інтэлектуалаў часоў Готыкі, Рэнесанса і Барока.










Лепшая дэбютантка – Вольга Нікіценка (зборнік вершаў «Сузор'е птушкі»)
Хто стаў пераможцам Нацыянальнай літаратурнай прэміі?
Дэбютны зборнік вершаў, у які ўвайшлі выбраныя творы, напісаныя на працягу 2017-2019 гадоў. У іх адлюстраваны ўнутраны свет паэтэсы, дзе рэчаіснасць незаўважна пераплятаецца з фантазіяй, ствараючы незвычайныя, запамінальныя вобразы. Вершы прасякнуты шчырай лобоўю да роднай беларускай мовы.










Пераможца ў намінацыі «Лепшы твор драматургіі» не быў вызначаны: на конкурс трапіла толькі адна кніга.


Нацыянальная літаратурная прэмія заснавана ў 2015 годзе. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Па матэрыялах: belta.by, litpremia.by, sb.byскачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 7.09.2020
опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии