герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Размаўляй са мной па-беларуску

Размаўляй са мной па-беларуску

Па ініцыятыве ЮНЕСКА з 1999 года 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты ДУ «Гомельская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна” прымеркавала акцыю «Размаўляй са мной па-беларуску».












19 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна прайшла
гульня-вандроўка «Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая».

Размаўляй са мной па-беларуску


20 лютага ў бібліятэцы-філіяле №7 адбылася сустрэча з членам грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў» Міхаілам Міхайлавічам Болсунам. Ён расказаў вучням Гомельскага дзяржаўнага прафесiянальнага лiцэя чыгуначнага транспарту і 10 класа ДУ «Сярэдняя школа №26 г.Гомеля» аб сваім дзяцінстве, першых напісаных вершах, цікавых выпадках з жыцця.
Размаўляй са мной па-беларуску


21 лютага акцыя «Адчуванне роднай мовы» прайшла ў філіяле №14. У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі размаўлялі з чытачамі па-беларуску, прапаноўвалі ім пазнаёміцца з кніжнай выставай «У родным слове цэлы свет» ці прыняць удзел у цікавых гульнях. Таксама кожны наведвальнік атрымліваў у падарунак закладку-напамін з вершамі беларускіх паэтаў аб роднай мове.
Размаўляй са мной па-беларуску


А філіял №6 запрасіў ваеннаслужачых в/ч 5525 на сустрэчу з прадстаўнікамі літаратурнага клуба «Родник». Сваімі вершамі парадавалі Ганна Мікалаеўна Атрошчанка, Алена Уладзіміраўна Чарнова, Валянціна Ягораўна Халецкая і кіраўнік клуба Галіна Ільінічна Гузянкова. Шмат пра што было сказана ў творах паэтак, але асабліва закранулі вайскоўцаў тэмы вайны, любові, роднай хаты, сям'і. На памяць аб сустрэчы Ганна Мікалаеўна Атрошчанка падарыла бібліятэцы зборнік сваіх вершаў «Крозіа».
Размаўляй са мной па-беларуску
Размаўляй са мной па-беларуску


23 лютага ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле №12 імя С. Маршака адбыўся ўрок роднага слова «Роднай мовы пералівы». Праверыць сваё веданне беларускай мовы, пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў і экспанатамі этнаграфічнага кутка змаглі вучні 1 класса ДУ «Пачатковая школа №65 г.Гомеля».
Размаўляй са мной па-беларуску
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 25.02.2015
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.