герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў гасцях у гомельскіх чытачоў

2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Напярэдадні свята, у дні вясновых школьных канікул у бібліятэках Гомеля прайшоў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У госці да юных чытачоў завітала таленавітая беларуская пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая.

З ёй сустрэліся ўдзельнікі фіналу ХІІІ штогадовага гарадскога конкурсу «Лепшы чытач дзіцячых кніг», а таксама чытачы бібліятэк-філіялаў №4 і №10.

Кацярына Станіславаўна распавяла школьнікам пра шчаслівую падзею ў сваім жыцці: у выдавецкім доме «Звязда» выйшла яе новая кніга «Вухуцік. Васільвася», з якой пачынаецца асобная серыя «Казкі Кніжнай феі». Ад назвы да формы кніга атрымалася незвычайнай: адна частка – для чытачоў-хлопчыкаў, другая – для дзяўчынак. Гэта два ўваходы ў адну кнігу, а пасярэдзіне чытачоў чакае прыемны сюрпрыз – «вандрульня» (вандроўка і гульня).

Насычаныя прыемнымі ўражаннямі, вясёлыя сустрэчы далі магчымасць дзецям паслухаць урыўкі з кнігі, пагуляць, паказаць веданне беларускай мовы, пазнаёміцца з лялькамі – героямі кніг. Разам з пісьменніцай у госці прыехаў галоўны герой яе незвычайнай кнігі – Вухуцік, які прасканаваў рабят, каб адгадаць імя кожнага. З дапамогай міжпрасторавага партала юныя чытачы пабывалі на іншых планетах і паспрабавалі выканаць вясёлыя заданні. Дзяцей цікавіла, як Кацярына Хадасевіч-Лісавая піша казкі, дзе знаходзіць сюжэты, хто з'яўляецца героямі яе твораў і ці будуць новыя кнігі.

На памяць пра сустрэчы Кацярына Хадасевіч-Лісавая падпісала для бібліятэк і чытачоў сваю кнігу «Вухуцік. Васільвася». Вялікі дзякуй усім удзельнікам за сустрэчу! А Кацярыну Хадасевіч-Лісавую чакаем зноў у госці, нам вельмі спадабалася!

Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў гасцях у гомельскіх чытачоў
Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў гасцях у гомельскіх чытачоў
Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў гасцях у гомельскіх чытачоў
У Музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І.Герцэна

Сустрэча ў бібліятэцы-філіяле №4

Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў гасцях у гомельскіх чытачоў
Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў гасцях у гомельскіх чытачоў
Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў гасцях у гомельскіх чытачоў
Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў гасцях у гомельскіх чытачоў
Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў гасцях у гомельскіх чытачоў
Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў гасцях у гомельскіх чытачоў
Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў гасцях у гомельскіх чытачоў
Кацярына Хадасевіч-Лісавая ў гасцях у гомельскіх чытачоў

Сустрэча ў бібліятэцы-філіяле №10 імя В. Драгунскага

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 2.04.2019
Опубликовано: Darya

Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.