Популярные новости
|
21 сакавiка ў бiблiятэцы-фiлiяле №17 адбылася творчая сустрэча з гомельскай паэтэсай Нiнай Шкляравай i ӯдзельнiкамi школы-студыi «Малады лiтаратар», прымеркаваная да Сусветнага дня паэзii.
Пазнаёмiцца блiжэй са знакамiтай аӯтаркай i пачынаючымi паэтамi прыйшлi вучнi ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Гомеля», ДУА «Сярэдняя школа №42 г. Гомеля», санаторнай школы-iнтэрната, а таксама дарослыя чытачы бiблiятэкi. Нiна Нiчыпараӯна расказала аб рабоце студыi, прадставiла сваiх таленавiтых вучняӯ: Ганну Палякову и Андрэя Верамеева. На працягу сустрэчы Нiна Шклярава i маладыя паэты прачыталi свае вершы, а таксама адказалi на шматлiкiя пытаннi. Таксама прагучала песня ў выкананнi Юлii Шуцяевай, салiсткi ўзорнай вакальнай студыi «Вiкторыя» палаца культуры «Касцюкоӯка».
дата: 31.03.2017
автор: Диана Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
|