Популярные новости
|
Невычэрпнае багацце мовы матчынай Категория: Новости библиотек / Детям и подросткам Просмотров: 1715
21 лютага ў бібліятэцы-філіяле №10 імя В.Ю. Драгунскага адбылася інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Невычэрпнае багацце мовы матчынай”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, для вучняў 4 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Гомеля”.
Пад час мерапрыемства дзеці даведаліся аб заснаванні гэтага свята і аб гісторыі беларускай мовы, паказалі сваё веданне роднай мовы ў конкурсах “Перакладчыкі” і “Назаві адным словам”, веданне беларускага фальклору – у конкурсах “Прыказкі і прымаўкі” і “Загадкі”, разгадалі рэбусы і вызначылі значэнні беларускіх выслоўяў-пажаданняў, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў гульні “Вяровачка”. Напрыканцы мерапрыемства вучні знаёміліся з кнігамі, якія былі прапанаваны на кніжнай выставе “Гучы, мая родная мова!”.
дата: 22.02.2017
автор: Диана Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
|