герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Сустрэча з пісьменнікам Валерыем Гапеевым

4
2296
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбылася сустрэча з пісьменнікам Валерыем Гапеевым.

Валерый Мікалаевіч Гапееў – беларускі пісьменнік, журналіст, лаўрэат літаратурнай прэміі імя В. Калеснікава за кнігу «Пастка на рыцара» (2002 г.). Ён адзін з нямногіх беларускіх аўтараў, якія пішуць для дзяцей і падлеткаў. Яго кнігі «Пастка на рыцара» і «Урокі першага кахання» (2010 г.) сталі свайго роду бестселерамі айчыннай літаратуры. Аповесці і апавяданні Валерыя Гапеева пастаянна публікуюцца ў часопісах «Маладосць», «Полымя», штотыднёвіку «Літаратура і Мастацтва». Праз праблемы, апісаныя ў кнігах Валерыя Гапеева, праходзіў кожны: першае каханне, здрада, цяжкасць выбару, пошук сябе.

На сустрэчу з пісьменнікам былі запрошаны вучні ДУА «Сярэдняя школа №19 г. Гомеля». Дзеці падрыхтаваліся да сустрэчы з аўтарам: яны прачыталі кнігу «Урокі першага кахання» і склалі спіс пытанняў. Валерый Гапееў з задавальненнем адказаў на шматлікія пытанні падлеткаў, расказаў аб сваіх творах і падзяліўся жыццёвым вопытам.

скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 21.02.2017
Опубликовано: Darya

Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.