Популярные новости
|
18 лютага ў бібліятэцы-філіяле №4 адбылася прэзентацыя праекта «Шосты дзень – у бібліятэцы». Першы занятак «Адкрывай свой родны край» быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага.
Вучні 4 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №25» здзейснілі віртуальнае падарожжа па Беларусі, прынялі ўдзел у віктарыне «Беларусь мая сінявокая» і склалі калаж «Я люблю Беларусь!». З «хвілінкамі-весялінкамі» і чароўным куфэрачкам у госці да дзяцей завітаў герой беларускага народнага фальклору Несцерка. Разам з Несцеркам вучні пачыталі беларускія казкі, пагулялі ў «Пярсцёначак», пазнаёміліся з бытавой традыцыйнай культурай беларусаў, пачаставаліся дранікамі і выбралі цікавыя кнігі з «Кошыка літаратурных прысмакаў». Падрабязней аб праекце «Шосты дзень – у бібліятэцы» Запіс на заняткі па тэлефоне: 63-22-25
дата: 20.02.2017
автор: Darya Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
|