Популярные новости
|
20 і 21 лютага ў бібліятэках ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» пройдуць мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы.
Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны рашэннем сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Тэма Дня 2017 года – «На шляху да ўстойлівай будучыні з дапамогай шматмоўнай адукацыі». 21 лютага ва ўсіх бібліятэках ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» пройдзе акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску». На працягу дня супрацоўнікі будуць размаўляць з наведвальнікамі на беларускай мове, чытачоў будуць знаёміць з літаратурай беларускіх аўтараў і на беларускай мове. У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна ў гэты дзень наведвальнікам прапануюць напісаць іх самыя любімыя словы на беларускай мове, а затым з гэтых слоў складуць букет «Нашы любімыя словы». У бібліятэках-філіялах у гэтыя дні пройдуць: 20 лютага ў 16.00 «Роднай мовы пералівы» – урок роднага слова /филиал №12/ 21 лютага 11.00 «Знаёмыя імёны, вядомыя назвы» – вiктарына /филиал №4/ 11.00 «Невычэрпнае багацце мовы матчынай» – інфармацыйна-пазнавальная гадзіна /филиал №10/ 12.00 «Жыву ў Беларусі і мовай сваёй ганаруся» – гульня-віктарына /филиал №1/ 12.00 «Таямніца матчынага слова» – віктарына /филиал №17/ 13.00 «У родным слове – цэлы свет» – гадзіна роднай мовы /филиал №6/ 13.00 «Свая зямля – вось што аснова» – гульня па матывах паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» /филиал №7/ 13.00 «Матчына мова – родная мова» – літаратурна-паэтычны час /филиал №11/ 13.10 «Мова – усiм ведам ключ» – квэст /филиал №4/ «Ільецца песняй мова родная» – дзень беларускай кнігі (сумесна з факультэтам беларускай мовы і літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны): «Любі и паважай мову матчыну!» – паэтычныя гонкі (11.00); «Роднае слова – маё люстэрка» – лінгвістычны рынг (14.00) /филиал №16/ Кніжна-ілюстрацыйныя выставы: «Слова роднае – вечнасці след» (12-21.02; ЦГБ) «Рыцары роднага слова» (15-28.02; ф. №2) «Твае першыя кніжкі па-беларуску» (15-28.02; ф. №2) «Родной язык – народа достояние…» (21-25.02; ф. №3) «Жывая крыніца беларускай мовы» – выстава-прэзентацыя кніг беларускіх аўтараў (18-28.02; ф. №4) «Родная мова – крыніца нацыянальнай самасвядомасці» – выстава-крыжаванка (11-28.02; ф. №5) «Родная мова – бясценная спадчына» (20-26.02; ф. №10) «Блiзкая сэрцу матчына мова» – выстава-агляд літаратурна-мастацкіх выданняў (13-26.02; ф. №17) Запрашаем!
дата: 17.02.2017
автор: Darya Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
|