герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча

3
2604
Творчы вечар Уладзіміра ГаўрыловічаУ літаратурна-мастацкім салоне «Сустрэчы на Замкавай» адбылася вечарына, прысвечаная творчасці празаіка, публіцыста, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзіміра Гаўрыловіча.

Паважанага і шаноўнага госця сустракалі пахкім караваем, які стаў сімвалам дабрабыту, гасціннасці, а таксама таленту Уладзіміра Мікалаевіча.

Госці вечарыны адкрылі для сябе новыя бакі творчасці вядомага пісьменніка, журналіста, убачылі дакументальны фільм аб яго жыццёвым і творчым шляху. На вечарыне Уладзімір Гаўрыловіч адказаў на пытанні чытачоў і вядучых, прачытаў урывак з твора «Анёлак мой, Анёлак», распавёў пра біяграфіі многіх герояў і лёс сваёй сям'і, роду, землякоў.

Нечаканым падарункам пісьменніку стаў буктрэйлер да кнігі «Анёлак мой, Анёлак», якая выйшла з друку ў 2014 годзе.

Павіншаваць Уладзіміра Гаўрыловіча прыйшлі пісьменнікі, творчыя дзеячы, чытачы бібліятэкі. Леанід Кузьміч, выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, звярнуў увагу на моўныя асаблівасці твораў Уладзіміра Мікалаевіча. Паэт Міхась Болсун адзначыў якасці аўтара не толькі як літаратара, але і як кіраўніка і падараваў экспромтам напісаны верш. Сваё меркаванне аб літаратурных асаблівасцях рамана «Цяпло маладзіка» прадставіў Яўген Калашнікаў.

Музычныя падарункі аўтар атрымаў ад Галіны Радзівонавай і Алісы Праскушкінай. Павішавалі Уладзіміра Гаўрыловіча і аднадумцы, члены літаратурнай гасцёўні «31 мерыдыян».

Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
Творчы вечар Уладзіміра Гаўрыловіча
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 5.04.2016
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.