герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Мілагучная і пяшчотная родная мова

Мілагучная і пяшчотная родная мова
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле №12 імя С.Маршака прайшоў урок «Мілагучная і пяшчотная родная мова». На мерапрыемства запрасілі вучняў 3 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №2 им.Г.М. Склязнева». Яны змаглі пашырыць свае веды аб роднай мове і беларускім фальклоры.

Дзеці прынялі ўдзел у гульнях і конкурсах, чыталі вершы, адгадвалі загадкі і «шукалі беларускія словы» (прыгадалі такія словы, як пацеркі, шалік, заплечнік, завушніцы, сурвэтка і інш.). Падчас мерапрыемства прагучалі вершы Пімена Панчанкі, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна і іншых беларускіх паэтаў.
Мілагучная і пяшчотная родная мова
Мілагучная і пяшчотная родная мова
Мілагучная і пяшчотная родная мова
Мілагучная і пяшчотная родная мова
Мілагучная і пяшчотная родная мова
Мілагучная і пяшчотная родная мова
Мілагучная і пяшчотная родная мова


Мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, адбылося і ў бібліятэцы-філіяле №15. Падчас літаратурна-музычнай кампазіцыі «Чарую душу родным словам…» вучні і настаўнікі сярэдняй школы №57 пазнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…». На фоне беларускіх краявідаў і пад акампанемент нацыянальных песень яны ўбачылі выявы рукапісных і першых друкаваных кніг, пазнаёміліся з творчасцю Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Кірылы Тураўскага, песняроў беларускай зямлі Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча.

Школьнікі прымалі ўдзел у літаратурных віктарынах, «паэтычных старонках», музычных гульнях, чыталі вершы на беларускай мове, адказвалі на пытанні-загадкі «Беларусь – мая Радзіма». Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжна-ілюстрацыйная выстава «Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх – беларуская родная мова».
Мілагучная і пяшчотная родная мова
Мілагучная і пяшчотная родная мова
Мілагучная і пяшчотная родная мова
Мілагучная і пяшчотная родная мова
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 5.03.2016
Опубликовано: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.